Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Каталіцкі Касцёл’

«Праз прыняцце сакрамэнту хросту чалавек становіцца Божым дзіцем — перад ім адкрываецца дарога да Божага Валадарства. Але хрост — гэта толькі пачатак вялікай жыццёвай дарогі хрысціяніна...» — кс. Дзмітрый Пухальскі пра сакрамэнт канфірмацыі.

Подробнее...

На канец 2014 г. у свеце налічвалася амаль 7,2 млрд людзей, сярод якіх каля 1,3 млрд — католікі, што складае каля 17,8 % жыхароў нашай планеты. Калі колькасць насельніцтва зямлі павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам на 67 млн, то колькасць католікаў таксама павялічылася да 18,4 млн, а гэта значыць, што працэнт застаўся нязменным.

Подробнее...

На пабудове касцёла ў Котаўцы ўжо можна ставіць кропку. Святыні ў скверы не будзе. Пра гэта карэспандэнту часопіса «Ave Maria» паведаміў пробашч парафіі свв. Апосталаў Пятра і Паўла і Яўгена дэ Мазэно айцец Дзмітрый Занямонскі ОМІ.

Подробнее...

«Апостальства свецкіх — гэта ўдзел у самой збаўчай місіі Касцёла, і менавіта для гэтага апостальства сам Пан прызначае ўсіх праз хрост і канфірмацыю» (LG 33). Гэтыя глыбокія і ў пэўным сэнсе патрабавальныя словы з Дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл (Lumen gentium) сталі амаль дэвізам сёлетняй канферэнцыі «Für Gottes Lohn? Ehrenamt und Kirche» («За ўзнагароду Божую? Харытатыўная дзейнасць і Касцёл»), якая прахо­дзіла ў Зальцбургу з 13 па 15 студзеня дзякуючы аргані­зацыі Аўстрыйскага інстытута душпастырства.

Подробнее...

У Пінску ёсць дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы: Палескі дзяржаўны ўніверсітэт і Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага. І калі першая з іх знаходзіцца ў гушчары гарадскіх будынкаў і цэнтры грамадскай увагі, то для таго, каб знайсці другую, трэба пакінуць бурлівыя вуліцы сучаснага горада і накіраваццца туды, дзе цішэй — у гістарычны цэнтр, да берагоў Піны. Старажытны будынак над ракою не толькі прыцягвае позіркі турыстаў і шпацыруючых пінчанаў, але і дыхае нейкай таямнічасцю. Прыгажосць звонку і таямнічасць унутры. Што ж адбываецца за гэтымі сценамі, і якім чынам маладыя людзі рыхтуюцца да таго, каб стаць святарамі?

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла