Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Катэхеза’

Напрыканцы жніўня ў выдавецтве «Pro Christo» выйшаў камплект кніг с. Ну­нэ Цітаян для вучняў 6 класа катэхетычнага навучання — дапаможнік «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца», а таксама «Cшытак для заняткаў па катэхезе».

Подробнее...

Выдавецтва «Pro Christo» прапануе ўвазе чытачоў выданне катэхізіса, прысвечанага тэме сямейнага жыцця. Катэхізіс быў падрыхтаваны напярэдадні Восьмай сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца ў Філадэльфіі 22–27 верасня 2015 года.

Подробнее...

Касцёл заўсёды прапаведаваў вучэнне аб годнасці чалавека, яго грамадскім і духоўным пакліканні і жыцці ў супольнасці. І таму можна казаць, што сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла — гэта неад’емная частка хрысціянскага вучэння. 

Хрысціянін ведае, што ў сацыяльным вучэнні Касцёла ён можа знайсці тыя прынцыпы разважання, крытэрыі суджэння і напрамкі дзеяння, якія з’яўляюцца зыходнымі для развіцця цэласнага і салідарнага гуманізму («Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла», 7). Праз прызму сацыяльнай дактрыны Касцёла мы звернемся да такіх важных паняццяў, як права і годнасць чалавека, праца, заробак, сям’я, экалагічныя пытанні, мір і вайна і многае іншае. Сёння ж паразважаем над вытокамі сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла.

Подробнее...

Прамова Святога Айца Францішка да ўдзельнікаў Міжнароднага катэхетычнага кангрэса па катэхэзе (27 верасня 2013 г.)

Скарочаная версія надрукаваная ў AM №11, 2013.

«Перадусім, сыходзіць з Хрыста — значыць быць з Ім у сяброўстве, мець з Езусам блізкія адносіны: Хрыстус асабліва робіць націск на гэтым, звяртаючыся да вучняў падчас Апошняй Вячэры, калі рыхтуецца ажыццявіць найвышэйшы дар любові, ахвяру крыжа. Езус выкарыстоўвае вобраз вінаграднай лазы і галінаў, кажучы: «Заставайцеся ў Маёй любові, заставайцеся са Мною ў еднасці, як галіны, злучаныя з вінаграднаю лазою». Калі мы з’яднаемся з Ім, здолеем прынесці плён — гэта і ёсць блізкія адносіны з Хрыстом.»

Подробнее...

Напрыканцы верасня ў Рыме адбыўся Міжнародны катэхетычны кангрэс, на якім прысутнічала і прадстаўніца Беларусі, сястра Нунэ Цітаян MSF. Мы гутарым з ёю пра гэтую важную падзею ў жыцці паўсюднага Касцёла і пра навучанне веры ў сучаснай Беларусі.

Скарочаная версія інтэрв’ю надрукаваная ў AM №11, 2013.

Подробнее...

У гэтым годзе я скончыла навучанне ў «Цэнтры па падрыхтоўцы катэхетаў» у Мінску і распачала сваю працу як катэхетка. Напачатку было шмат думак і перажыванняў: ці здолею я правільна перадаваць дзецям праўды нашай веры, як іх зацікавіць, заахвоціць пазнаваць Бога, як знайсці падыход да кожнага асобнага дзіцяці?

Подробнее...

Самавыхаванне як спосаб інтэграцыі ў свет каштоўнасцяў

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла