Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові»’

Падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў было вельмі няпростым, улічваючы жанравую і вобразную разнастайнасць дасланых на конкурс твораў. Але сярод іх ёсць такія, што заслугоўваюць асаблівай увагі за арыгінальнасць, майстэрства і навізну ў асэнсаванні гісторыі Будслава, яго ролі ў духоўным жыцці Беларусі і ў адлюстраванні пачуццяў да галоўнай нябеснай Апякункі нашага краю — Маці Божай Будслаўскай.

Подробнее...

Падышоў да завяршэння конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові», які праводзіўся ў часопісе «Ave Maria» напярэдадні святкавання 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 6 ліпеня ў Будславе падчас юбілейных урачыстасцяў, перад галоўнаю святою Імшою на 11.00. Дыпломы будзе ўручаць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Подробнее...

Цудатворнаму абразу Маці Божай Будслаўскай прысвечаны верш-малітва Марыі Дзюбак, у якім аўтар разважае пра вялікае значэнне будслаўскай святыні для кожнага з нас і выказвае шчырыя просьбы да нябеснай Апякункі Беларусі.

Подробнее...

З Чырвонага касцёла г. Мінска ўжо сем гадоў запар адпраўляюцца вернікі ў пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай.

Для таго, каб ісці некалькі дзясяткаў кіламетраў у дзень, патрэбны смеласць і ўпэўненасць у сваіх сілах. І цікавасць — а я здолею? А яшчэ трэба мець вялікае жаданне змяніць звыклы бег штодзённых зямных справаў на нейкае новае, сваё, асабістае пражыванне. Як бы пасля звычайнага руху й хады палезці на стромкую драбіну. Але яшчэ большая смеласць і рашучасць — згадзіцца на працягу ўсёй пілігрымкі ўжываць толькі ваду. О, які тады выключны смак у гэтае вады! Здаецца, проста вясковая студня, а для нас — жыццядайнасць і магчымасць доўгачаканага адпачынку.

Подробнее...

Ірына Саматой, ураджэнка вёскі Будслаў даслала на конкурс "Будслаў — прызнанне ў любові» верш «Роднае». Аўтарка ўжо доўгі час жыве ў Віцебску, але ў сваім сэрцы захоўвае памяць пра родныя вобразы і святыню роднага краю. У яе вершы таленавіта спалучаюцца марыйныя і патрыятычныя матывы.

Подробнее...

Паэт Янусь Малец прапанаваў на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» верш-малітву «Беражы нас, Заступніца». «Верыцца, што знойдзецца з цягам часу кампазітар, які адчуе мелодыку ў тэксце, — адзначыў аўтар верша. — Другая страфа можа быць прыпевам».

Подробнее...

Сафія Меляшкевіч з пасёлка Мар’іна Пухавіцкага раёна даслала на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» верш, прысвечаны гісторыі Будслава і цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Прапануем чытачам урывак з гэтага твора.

Подробнее...

Ядвіга Рай прапанавала на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові» уражанні і сведчанні пілігрымаў, сабраныя і запісаныя ёй падчас поснай пілігрымкі да Маці Божай Будслаўскай.

Подробнее...

Твор Ліліі Дарагуш папоўніў скарбонку песень, прысланых на конкурс «Будслаў — прызнанне ў любові». Побач з тэкстам у публікацыі змешчаны дасланыя аўтарам ноты песні.

Подробнее...

Вершы і песня Ядвігі Рай напоўнены разважаннямі, якія суправаджаюць пілігрыма на шляху да святыні. Аўтар распавядае пра тое, да чаго імкнецца сэрца пілігрыма, чаго шукае ў нялёгкай дарозе вадроўнік да Божых святыняў, і якія спадзяванні ён мае ў душы.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла