Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Лекі з Божай аптэкі’

Першы месяц восені беларусы назвалі вераснем, замілаваўшыся гэтай адметнай раслінай. Менавіта на пачатку восені пачынае квітнець верас, радуючы нас сваім далікатным колерам і непаўторным водарам. А Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік так замілавалася верасам, што найчасцей падпісвалася псеўданімам Зоська Верас. Яна нават прысвяціла гэтай расліне верш.

Подробнее...

Кожны ведае гэтую дзіцячую казку пра рэпку, ды мала хто добра ўяўляе гародніну, якая стала ўжо амаль экзатычнай. А між тым у нашых продкаў рэпа была папулярнаю не менш, чым сёння бульба. Гэтая гародніна была добра вядомай яшчэ шэсць тысяч гадоў таму назад — радзімай яе лічыцца Міжземнамор’е, Усходняя і Паўднёвая Азія. Яна была папулярнаю і ў старажытных рымлянаў, якім удавалася вырошчваць рэпу да пудовай вагі.

Подробнее...

У гэтай зёлкі прыгожая і таямнічая назва — святаяннік, святаянскае зелле. Так яе назвалі нашыя продкі, бо зацвітае гэтая расліна на святога Яна.

У старажытных лекавых «даведніках» святаяннік прыгадваецца вельмі часта, бо лекары мінулага сцвярджалі: «Як без мукі нельга спячы хлеб, так без святаянніку нельга лячыць многія хваробы людзей і жывёлаў».

Подробнее...

Як толькі сонейка вясною добра прагрэе зямлю, амаль усюды, дзе зелянее травіца, расцвітаюць залацістыя кветкі дзьмухаўцу. Яны так радуюць вока пасля доўгай зімы і такія жыццярадасныя, што паслужылі натхненнем для многіх паэтаў.

Сонца ім ласкі не шкадавала,
сонечнай фарбаю пафарбавала.
Ой жа якія прыгожыя кветкі!
Ляцяць да іх пчолкі, бягуць да іх дзеткі.
Пчолкі мядок салодкі збіраюць,
дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць, —

захапляльна пісала пра гэтую расліну Тадзіяна Кляшторная, дачка паэта Тодара Кляшторнага.

Подробнее...

Напрыканцы лета цяжка ўстрымацца, каб не паласавацца духмяным і салодкім кавалачкам дыні. Але дыня — не звычайны ласунак. Усё ў ёй смачнае і карыснае: і духмяная мякаць, і скурка, і нават семкі. І гэта добра разумелі нашы далёкія продкі, бо звесткі пра дыню сягаюць у глыбокую старажытнасць. Нават у Бібліі, у Кнізе Лічбаў, успамінаецца гэтая расліна: «Мы памятаем, як у Егіпце мы елі дарма рыбу, агуркі і дыні, цыбулю і часнок» (гл. Кніга Лічбаў 11, 5).

Подробнее...

Так з замілаваннем пісала ў сваім вершы «Ёсць край адзіны» наша знакамітая Ларыса Геніюш пра гэтую расліну, надаўшы ёй нечаканае адценне выбранасці. І паэтка не памылілася: сёння авёс стаў самым папулярным лекавым злакам.

Подробнее...

 Жыхары некаторых краінаў даўно заўважылі яго карысныя ўласцівасці. Напрыклад, жыхары Мексікі садзілі гарбузы ўжо каля 5 тысяч гадоў таму, а першыя амерыканскія пасяленцы запякалі гарбуз на прысаку, выдаліўшы з яго семкі і напоўніўшы малаком, прыправамі і мёдам. Гарбуз не толькі па-восеньскі прыгожы, яркі і нават казачны, але ён таксама з’яўляецца сапраўднай скарбонкай вітамінаў. Мяркуйце самі. У гэтай расліне лекавымі з’яўляюцца ўсе яе часткі: семкі, алей з іх, мякаць, сок і нават кветкі і лісце.

порно инцест

Подробнее...

Навукоўцы высветлілі, што ёсць 13 вітамінаў, якія наш арганізм не можа выпрацоўваць сам. Трэба ведаць пра іх, каб паклапаціцца пра адпаведную ежу. Пра функцыі гэтых вітамінаў і пра тое, у якой гародніне іх найбольш, карысна ведаць усім.

Подробнее...

Бяроза здавён вядомая сваімі ўніверсальнымі гаючымі ўласцівасцямі. Напэўна, амаль кожны з нас, калі гаворка заходзіць пра карыснасць бярозы, адразу ўзгадае бярозавы сок і бярозавы венік — іх папулярнасць на працягу многіх стагоддзяў па-за канкурэнцыяй.

Подробнее...

Лісце бярозы ўваходзіць у склад фіталізіна, што прымяняецца як мачагонны, процізапаленчы, спазмалітычны сродак і для выдалення камянёў з нырак і мачавога пузыра.
Народная медыцына раіць прымяняць лісце для лячэбных ваннаў пры радыкуліце, рэўматызме, падагры, паралічах, а адварам з лісця мыць галаву для ўмацавання і лепшага росту валасоў.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла