Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Моладзевы квартал’

Ёсць шмат складаных і важных пытанняў, якія хвалююць моладзь. Вельмі часта ад таго, наколькі правільна знойдзены адказ, залежыць будучыня хлопцаў і дзяўчатаў. Таму надзвычай важна, каб адказы былі правільныя, каб не было потым горкіх памылак і расчараванняў. Прапануем разважанні кс. Марка Жука МІС на тэму любові да чалавека і да Бога.

Подробнее...

Патомная хакейная сям’я, якая ў нядзелю не прапускае ніводнай святой Імшы ў невялічкім касцёле ў цэнтры Мінска. Да яе належыць герой нашае размовы Уладзіслаў Занкавец, трэнер па фізічнай падрыхтоўцы ХК «Дынама-Мінск».

Подробнее...

Думаю, трэба пагаварыць пра гэта, бо перыядычна ў нас пачынаецца «сезон агалення», які працягваецца даволі доўга.

Подробнее...

— Што мне рабіць? — спытала Анжэла. — Ён не хрысціянін, і ўсе мае знаёмыя кажуць, што я не павінна хадзіць з ім на спатканні. Але я гэтага не разумею. Гэта ж толькі спатканне. Чаму я не магу на яго пайсці?

Подробнее...

Дакументы Другога Ватыканскга Сабору пацвярджаюць пакліканне кожнага хрысціяніна да святасці. Сваімі думкамі пра гэта з намі дзеляцца двое маладых парафіянаў мінскага архікатэдральнага касцёля Найсвяцейшага Імя Панны Марыі.

Подробнее...

Мы задалі гэтае пытанне маладым хрысціянам. Цяпер самы час задумацца над ім для ўсіх вернікаў, якія ўваходзяць у гэты, напэўна, найбольш складаны перыяд года, што патрабуе асаблівай засяроджанасці, малітоўнасці, можа, нават падвядзення пэўных вынікаў свайго жыцця за мінулы час. Для многіх гэта час асаблівых выпрабаванняў: і цялесных, і духоўных, магчымасць паглядзець на сябе з боку, ацаніць уласную вытрымку і сілу духу. Але, што самае галоўнае — час асаблівага набліжэння да Хрыста, суперажывання Яго пакутам, без чаго немагчыма раздзяліць з Ім уваскрасенне.

Подробнее...

Парады а. Ксавэрыя Кнотца

Што цікавага і новага пра секс можа сказаць святар? Такое пытанне задавала сабе я, калі год таму трымала ў руках кнігу а. Ксавэрыя Кнотца «Секс, якога вы не ведаеце. Для сужэнскіх параў, якія любяць Бога». Падчас сімпозіума, які праходзіў у Мінску летам гэтага года, а. Ксавэры патлумачыў, што цікавіцца гэтай тэмай таму, што сёння шмат гавораць пра секс, але, на жаль, рэдка робяць гэта па-хрысціянску.

Подробнее...

Ці задумваліся вы над тым, калі людзі пачалі хадзіць у пілігрымкі? З самага пачатку гісторыі хрысціянства сталі ўшаноўвацца святыя мясціны, звязаныя з евангельскімі падзеямі. Дакладна вядома, што ў Х стагоддзі пілігрымаванні ўжо былі вельмі распаўсюджанымі. Найперш, канешне ж, у Ерузалем, на Святую Зямлю, у Рым і ў горад святога Якуба — Сант’яга дэ Кампастэла.

Подробнее...

Тыя, хто ўжо прымаў удзел у Сусветных днях моладзі ў Сіднэі і Кёльне, і яшчэ раней, згодзяцца са мною — гэта непаўторны досвед і магчымасць маліцца разам, пазнаваць культуру і светапогляд іншых народаў, у адным месцы і ў адзін час зазірнуць за душэўную заслону людзей з розных кантынентаў. Гэта дае моцнае адчуванне еднасці розных людзей у адной веры, адной надзеі на збаўленне і аднаўленне нашага жыцця і адной любові да Хрыста, а таксама ўмацоўвае жаданне сведчыць пра гэтую любоў.

Подробнее...

Невялікі ўтульны горад Смаргонь, які знаходзіцца на мяжы Гродзенскай і Мінскай абласцей, доказна аспрэчвае статыстыку пра тое, што ў Беларусі жыве 80 працэнтаў праваслаўных і крыху больш за 15 працэнтаў католікаў. У гэтым горадзе, дзе насельніцтва складае 37 тысяч чалавек, афіцыйна прызнана, што палова з іх — католікі. У нядзелю амаль цэлы дзень касцёл знаходзіцца ў цэнтры людскога руху.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла