Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Моладзевы квартал’

Гэтым летам Беларусь сустракае маю любую Тэрэзку! Калі я даведалася аб гэтым — плакала ад шчасця…

Памятаю, як чатыры гады таму пазнаёмілася з ёю, набыўшы ў Наваградку «Дзеі душы». Пачатак кнігі быў такі: «Я адчуваю, што мая душа заўсёды шукала праўды». Мая душа — таксама… Потым я прачытала, што святая Тэрэза вельмі любіла чытаць «Следам за Хрыстом» Тамаша Кэмпійскага і, калі засынала, пакідала гэтую кнігу побач. Я таксама так раблю і захапляюся гэтай кнігай, таму адразу ўмілавала сваю духоўную сястрычку, адчула блізкасць нашых душаў…Сваімі словамі я папрасіла святую быць маёй сяброўкай і сястрычкай, дапамагчы мне палюбіць Бога і Маці Марыю, і асабліва я захацела, як і яна, штодзённа маліцца за святароў і ўшаноўваць Дзіцятка Езуса.

Подробнее...

Сённяшні госць нашага «квартала» — школьнік, навучэнец выпускнога класа віцебскай гімназіі №7 Яўген Кузьміч. З’яўляючыся актыўным парафіянінам парафіі Езуса Міласэрнага, ён, як і многія яго равеснікі, не застаецца ўбаку ад мерапрыемстваў і акцый, звязаных як з жыццём касцёла наогул, так і  з аб’яўленым Годам веры. Пра карані веры, пра тое, як адчувае сябе малады католік на парозе самастойнага жыцця — наша размова.

Подробнее...

Дзеля чаго мы нешта робім? Вядома, ёсць такія рэчы, якія мы робім, таму што... Вось менавіта так, не шукаючы прычыны? Таму што так навучыліся, таму што так заўжды рабілі, таму што ўсе так робяць і г.д. І простае, здавалася б, пытанне «Дзеля чаго?» выклікае тады, як мінімум, здзіўленне. Гэта добра і правільна — рабіць пэўныя рэчы, не задумваючыся: мы створаныя так, што дыхаем, не задумваючыся, нашыя сэрцы б’юцца, не абцяжарваючы нас неабходнасцю кантраляваць уласны пульс.

Подробнее...

Сведчанне ўдзельніка Сусветных дзён моладзі ў Бразіліі

Подробнее...

31 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч кансэкраваў касцёл Божага Цела ў Беразінскім.

Подробнее...

Рускае слова «дружба». Такое добрае і цёплае слова. Напэўна, пачуўшы яго, кожны ўзгадае свайго першага сябра або проста чалавека, да якога можна даверліва звярнуцца, калі цяжка і патрэбныя падтрымка і дапамога. Вось толькі ў мяне пасля наведвання Севастопаля гэтае слова не выклікае ніякіх вясёлкавых асацыяцый. Там, на вуліцы Вялікай Марской, стаіць кінатэатр «Дружба», будынак былога касцёла.

Подробнее...

Гэтым разам мы п’ем гарбату з Анастасіяй Кавалеўскай. Наста — супрацоўніца Дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» — працуе з падлеткамі і моладдзю, чытае лекцыі на тэмы, звязаныя з абаронаю жыцця і сямейных каштоўнасцяў, у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах у розных гарадах Беларусі. Спачатку хацела стаць медыкам, але цяпер заканчвае навучанне ў Віцебскім тэхналагічным універсітэце і адначасова вучыцца на курсах дарадчыкаў сямейнага жыцця. Належыць да ІІІ дамініканскага ордэну.

Подробнее...

У 1-2 нумарах часопіса мы друкавалі ліст ад імя моладзі да папы Бэнэдыкта XVІ з віншаваннямі на Божае Нараджэнне. Напярэдадні Вялікадня з Ватыкана быў атрыманы на гэты ліст адказ, які мы друкуем.

Подробнее...

Узбярэжжамі Галілейскага мора Бог называе берагі ўсіх мораў і рэкаў, і малых і вялікіх, і як клікаў рыбакоў каля тых водаў, так кліча кожнага чалавека. У кожнага сваё Галілейскае мора: бацька і маці, праца, кар’ера, адукацыя... Кожны з нас мае сваю сетку, якую закідае і закідае ў хвалістае, зменнае мора жыцця і ўсё стараецца з гэтага мора нешта выцягнуць: нейкія жыццёвыя поспехі, новыя знаёмствы, грошы, уладу, вядомасць, прыгажосць.  

Подробнее...

Мой шлях да веры пачаўся з маленства, бо я нарадзілася ў сям’і вернікаў: мае бацькі і ўсе родзічы па мацярынскай лініі — католікі. Ужо з дзяцінства я ведала асноўныя малітвы на памяць, хадзіла са сваякамі ў касцёл. У 8 гадоў я прыязджала ў вёску Даўгінава: у мясцовы касцёл, дзе рыхтавалася да Першай святой Камуніі, і ўлетку 2004 года, калі мне было 9 гадоў, я прыняла Першую Камунію.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла