Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Нам пішуць’

Паважаная рэдакцыя часопіса «Ave Maria»! Звяртаюцца да вас вернікі з парафіі Святой Тройцы ў Клецку. 

19 мая 2016 года спаўняецца 10-я гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння кс. Паўла Слукі. З гэтай цудоўнай нагоды мы жадаем нашаму шаноўнаму пробашчу добрага здароў’я, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, апекі Святой Багародзіцы, новых планаў, задумак і магчымасцяў для іх выканання. Няхай Езус Хрыстус надалей застаецца галоўнай каштоўнасцю на яго святарскім шляху. Нашыя сэрцы напоўнены ўдзячнасцю Святой Марыі і праслаўленнем Добрага Бога за дар жыцця і паклікання кс. Паўла, за тое, што кожны з нас мае шчасце ведаць яго, з яго вуснаў слухаць слова Божае, з яго рук прымаць святыя сакрамэнты і разам ісці да святасці.

Подробнее...

Нядаўна на нашым сайце (а затым — на сайце Catholic.by) быў змешчаны артыкул Кацярыны Астрынскай пад назваю «Сем прычынаў, па якіх я неахвотна слухаю казанні». На гэтае сведчанне рэдакцыя атрымала шмат водгукаў, адзін з якіх — са згоды аўтара — мы публікуем на нашай старонцы. 

Подробнее...

31 мая — урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

Праўда пра Бога Адзінага ў Тройцы — адна з найбольшых таямніцаў хрысціянства, якую нельга спасцігнуць да канца.

Подробнее...

23 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылася св. Імша падзякі за 20 гадоў працы часопіса “Ave Maria”. Імшу цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

З нагоды 20-годдзя нашага часопіса на адрас рэдакцыі прыйшлі віншаванні ад Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскупа Аляксандра Кашкевіча, ад ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі біскупа Алега Буткевіча, ад многіх нашых калегаў і чытачоў. За ўсе віншаванні, малітвы і добрыя пажаданні ўсім шчыра дзякуем.

У гэтым нумары мы друкуем урывак з гаміліі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і некаторыя віншаванні.

Подробнее...

Вяртаючыся да надрукаванага

Подробнее...

Вам падзяку складаем усе,

Што расцілі Вы веру з дзяцінства.

Сёння з намі яна ў Хрысце

На Божай ніве каласіцца. 

 

Пачуй, Пане, малітвы й размовы,

Нашы просьбы прымі ў нябёсах

І пашлі ксяндзу Аляксандру здароўе

І шчаслівага доўгага лёсу!

Подробнее...

Вітаем вас, паважаная рэдакцыя! Пішуць вам вернікі з парафіі св. Юзафа ў вёсцы Рубяжэвічы. Дзякуем вам за такі цікавы часопіс!

Подробнее...

Дарагая рэдакцыя! Вялікі дзякуй вам за друкаванне цікавых артыкулаў на старонках часопіса «Ave Maria». Я таксама хачу распавесці вам пра майго настаўніка і духоўнага брата — айца Вітальда Жыльветру, якога я заўсёды згадваю з удзячнасцю. Шлях да святарства ў яго быў нялёгкі, але ён цалкам даверыўся Маці Божай. У 1980 годзе Вітальд Жыльветра тайна быў прыняты ў ордэн капуцынаў. Скончыў у Рызе духоўную семінарыю і стаў святаром. У 90-я гады айца Вітальда накіравалі на пастырскую працу ў Слонім, дзе ён распачаў сваё ахвярнае святарскае служэнне. Ён адразу ж узяўся за рэлігійнае навучанне вернікаў, імкнуўся згуртаваць іх, калі бачыў, што гараджане часам пагарджаюць вяскоўцамі. У тыя гады было шмат бедных людзей, і наш ойчанька дапамагаў ім, чым мог. Дванаццаць хлопчыкаў амаль штодзённа прыслугоўвалі яму на святой Імшы, многія з іх пасля абралі святарскі шлях і таксама пайшлі служыць Богу і людзям.

Подробнее...

Ад імя ўсіх вернікаў ганцавіцкай парафіі касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі хочам шчыра павіншаваць былога пробашча Алега Шпеця з днём нараджэння, які ён святкуе 13 верасня. Жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сілаў для далейшага служэння, шчодрай Божай дапамогі і ажыццяўлення душпастырскіх планаў. 

Подробнее...

Гісторыя нашай святыні ў Гудагаі вельмі багатая — 250 гадоў толькі сценам, узведзеным з дрэва, самага добрага матэрыялу для будоўлі. Утульна і цёпла, прыгожа і светла. Тут лекі для душы і цела, тут адпачынак, радасць і спакой, адчуванне цуду...

Абразу Маці Божай Гудагайскай больш за 350 гадоў — яго збераглі для нас нашы продкі. Яшчэ «ў будзе, у гаі свяціўся і пасылаў людзям цудныя знакі, потым — у каплічцы і па людскіх хатках...». Абраз вандраваў па ваколіцах больш за 100 гадоў і нарэшце набыў сталае месца ў Гудагаі, у нашым утульным касцёле. Шматлікія цуды і ласкі, дапамогу, атрыманую праз заступніцтва Маці Божай Гудагайскай, спазналі вернікі з наваколля і з іншых месцаў. Гудагай стаў вельмі слынным, а словы падзякі яму людзі пакідаюць у спецыяльнай кнізе памяці.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла