Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Падзеі’

У Каталіцкім Касцёле важная падзея: распачаўся Надзвычайны Юбілейны Год Міласэрнасці пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец». Упершыню Святыя Дзверы, Брамы Міласэрнасці, адчыніліся не толькі ў чатырох рымскіх базыліках, але і ў касцёлах ва ўсім свеце.

Подробнее...

12 лістапада ў галоўнай віцебскай святыні — катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага — адбылася  супольная літургія вернікаў і душпастыраў парафій грэка-каталіцкага і каталіцкага абрадаў, прымеркаваная да ўрачыстасці святога Язафата.  Службу паводле ўсходняй традыцыі ў гонар Язафата Кунцэвіча, які з’яўляецца нябесным Апекуном Віцебскай дыяцэзіі, цэлебравалі кіраўнік грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова а. Зміцер Грышан, а. Аляксандр Шыбека і а. Аляксандр Шаўцоў, дыякан Аляксей Варанко. Прыгожая літургія на ўспамін колішняга біскупа Віцебскага, а пазней — арцыбіскупа Полацкага, абраз якога ад нядаўняга часу ўпрыгожвае будынак катэдры, сталася сведчаннем і адзінства касцёла, і яднання вернікаў. 

Подробнее...

Дэкрэтам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў у тэкст літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанскай) далучаны новы заклік — «Маці Міласэрнасці».

Подробнее...

Святы Айцец пастанавіў, што публічная ўрачыстасць уручэння палія новым арцыбіскупам мітрапалітам з гэтага часу будзе адбывацца ў іх дыяцэзіях, а не ў Ватыкане, як было дагэтуль.

Подробнее...

Высечаныя на скалах крыжы, а таксама імёны хрысціянскіх мучанікаў і біблійных асобаў знайшла ў пустыні на поўдні Саудаўскай Аравіі французска-саудаўская група археолагаў.

Подробнее...

У сярэдзіне снежня, падчас падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, у Віцебску адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны Кавальскай ZMBM. Сімвалічна, што прэзентацыя ў Віцебску праходзіла менавіта ў касцёле Езуса Міласэрнага.

Подробнее...

У Рыме 11 снежня прагучала аб’ява аб скліканні кансісторыя для выбару новых кардыналаў. Узнікае пытанне: каго Папа прызначыць кардыналам? Нагадваем, што выбар кардыналаў цалкам належыць біскупу Рыма. Іх асноўныя абавязкі і прывілеі: удзел у канклаве, калі ўзнікне патрэба, і падтрымка Папы ў клопаце пра паўсюдны Касцёл.

Подробнее...

У апошні час тэмай, што найбольш хвалявала като­лікаў усяго свету, стала ІІІ Надзвычайная сесія Сінода Біскупаў, прысвечаная сужэн­ствам і сям’і, якая праходзі­ла з 5 па 19 кастрычніка ў Рыме. 

Подробнее...

Дзень 20 верасня стаў для католікаў вёскі Бараўляны, што пад Мінскам, сапраўдным святам і адначасова днём вялікай надзеі на тое, што будучыня гэтага краю — у моцных Божых руках. Раніцаю гэтага восеньскага дня ў бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў распачалося ўрачыстае адкрыццё салезіянскага манаскага дома з араторыем імя св. Дамініка Савіа.

Подробнее...

Папа Францішак мінулай вясной кананізаваў двух сваіх знакамітых папярэднікаў — Яна ХХІІІ і Яна Паўла II, а 19 кастрычніка 2014 г. ён абвясціў благаслаўлёным яшчэ аднаго папу — Паўла VI, які ўзначальваў Каталіцкі Касцёл у складаны перыяд секулярызацыі заходняга грамадства з 1963 г. па 1978 год, і праславіўся як рэфарматар Касцёла, выдатны дыпламатычны дзеяч і тэолаг.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла