Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Папа Бэнэдыкт XVI’

Народ Мой не разумее, а ты разумееш голас твайго Пана?

Подробнее...

Катэхеза Святога Айца Бэнэдыкта XVI ад 5 лістапада 2008 г. 

«Калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная <...> і вы далей у грахах вашых» (1 Кар 15, 14. 17). У гэтых моцных словах з Першага Паслання да Карынцянаў св. Павел дае зразумець, якое вырашальнае значэнне мае для яго ўваскрасенне Езуса. Менавіта ў гэтай падзеі заключана вырашэнне праблемы, якая нарадзілася з драмы Крыжа.

Подробнее...

З Паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI на XLV Сусветны дзень міру 1 студзеня 2012 года
На пачатку новага года Святы Айцец звярнуўся да вернікаў і ўсіх людзей добрай волі з Пасланнем з нагоды Сусветнага дня міру. Сёлетняе пасланне — плён глыбокага разважання над тым, што можа ў сучаснай сітуацыі глабальнага крызісу, які ахапіў увесь свет і непакоіць амаль кожнага чалавека, а асабліва моладзь, даць сілы, каб не паддацца дэпрэсіі перад абліччам нягодаў і «глядзець у будучыню з абгрунтаванай надзеяй».

Подробнее...

Дагэтуль гаварылася пра веру і надзею ў Новым Запавеце, а таксама пра пачаткі хрысціянства. Аднак заўсёды было відавочна, што разважанне датычыць не толькі мінулага часу; усё разважанне адносіцца да жыцця і смерці чалавека ўвогуле, і таму яно закранае сёння і нас. Тым не менш, мы павінны адкрыта спытацца ў сябе: ці і для нас хрысціянская вера з’яўляецца надзеяй, якая перамяняе і падтрымлівае наша жыццё? Ці яна з’яўляецца «творчай» для нас, навіной, якая па-новаму фарміруе само жыццё, ці гэта проста «інфармацыя», якую мы з часам адклалі і якая, здаецца, ужо саступіла больш новым навінам?

Подробнее...

З вялікім болем я прыняў навіну аб смерці арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага на пенсіі і былога Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка. Узношу малітвы да Бога, каб Ён даў вечны адпачынак гэтаму дбайнаму і шчыраму пастыру.

Подробнее...

25 лютага 2013 г. папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы ў выкананні паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401 § 2 Кодэкса Кананічнага Права. Адначасова Святы Айцец прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis Віцебскай дыяцэзіі ксяндза прэлата Францішка Кіселя, да гэтага Генеральнага вікарыя той жа дыяцэзіі.

Подробнее...

У 1-2 нумарах часопіса мы друкавалі ліст ад імя моладзі да папы Бэнэдыкта XVІ з віншаваннямі на Божае Нараджэнне. Напярэдадні Вялікадня з Ватыкана быў атрыманы на гэты ліст адказ, які мы друкуем.

Подробнее...

"Мы хочам падзяліцца з Вамі сваёю маладосцю, каб Вам ніколі не бракавала сілаў у кіраванні сусветным Касцёлам, хочам падзяліцца ўсмешкамі і радасцю сваіх сэрцаў, каб праз Вас яны трапілі туды, дзе яны патрэбныя, хочам падзяліцца сваімі рукамі — гатоўнасцю працаваць на чале з Вамі, каб Божае Валадарства прыйшло на зямлю".

Подробнее...

«Брамы веры» (пар. Дз 14, 27) заўсёды адчыненыя для нас. Яны вядуць нас да жыцця ў камуніі з Богам і дазваляюць увайсці ў Яго Касцёл. Гэты парог можна пераступіць, калі адбываецца абвяшчэнне Божага слова, а сэрца дазваляе фармаваць сябе ласкаю, якая перамяняе. Уваход у гэтыя брамы азначае выпраўленне ў шлях, што працягваецца ўсё жыццё. Ён пачынаецца хростам.

Подробнее...

да духавенства і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 
ў сувязі з рашэннем папы Бэнэдыкта XVI
аб сыходзе з пасады Наступніка святога Пятра

Сусветнай навіной нумар адзін стала заява папы Бэнэдыкта XVI, якая была зроблена 11 лютага 2013 года, аб рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра ў сувязі са станам здароўя. Згодна з воляй Пантыфіка яно ўступіць у сілу 28 лютага гэтага года. Такое рашэнне, свабодна прынятае і публічна абвешчанае пасля малітвы і доўгіх разважанняў, адпавядае нормам Кананічнага Права Каталіцкага Касцёла.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла