Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Папа Францішак’

Галоўнаю мэтаю першай звычайнай кансісторыі, скліканай папам Францішкам 30 верасня, было вызначэнне даты кананізацыі двух благаслаўлёных папаў: Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Як і чакалася, Святы Айцец пастанавіў, што кананізацыя адбудзецца 27 красавіка 2014 года, калі паўсюдны Касцёл будзе адзначаць свята Божай Міласэрнасці, устаноўленае менавіта Янам Паўлам ІІ.

Подробнее...

Старшыня Папскай рады па міжрэлійгійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран прызначаны спецыяльным легатам Святога Айца Францішка на ўрачыстасці 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў, якія пройдуць 5-6 ліпеня. З гэтай нагоды Папа скіраваў ліст да свайго спецыяльнага легата.

Подробнее...

12 мая падчас святой Імшы на плошчы святога Пятра ў Ватыкане папа Францішак здзейсніў сваю першую цырымонію кананізацыі, якая стала найбольшай па колькасці абвешчаных святых: Папа Рымскі вынес да хвалы алтара 800 мучанікаў, забітых у канцы XV ст. у Атранта, а таксама дзвюх заснавальніц манаскіх супольнасцяў з Лацінскай Амерыкі — Лаўру ад св. Кацярыны Сіенскай з Калумбіі і Марыю Гвадалупэ Гарсія Савала з Мексікі.

Подробнее...

«Дарагія браты і сёстры! Дзякую Пану Богу за магчымасць цэлебраваць гэтую святую Імшу на пачатак свайго Пятровага служэння ва ўрачыстасць святога Юзафа, сужэнца Дзевы Марыі і апекуна паўсюднага Касцёла: гэтае супадзенне вельмі шматзначнае, бо гэта ж дзень святога апекуна майго шаноўнага папярэдніка, — мы яднаемся з ім у малітве, поўнай любові і ўдзячнасці...»

Подробнее...

13 сакавіка 2013 года на Пасад святога Пятра быў абраны Хорхе Марыа Берголіа. Для многіх ён адразу ж пачаў асацыявацца са словам «першы». Ён — першы Папа паходжаннем з Лацінскай Амерыкі, першы Папа езуіт, першы Папа, які выбраў сабе імя Францішак, першы Папа, якога пасля вялікага расколу 1054 года наведаў з афіцыйным візітам у Рыме Канстанцінопальскі патрыярх Барталамей І…

Подробнее...

Зварот Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
да духавенства і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
ў сувязі з выбарам новага Пантыфіка ФРАНЦІШКА

HABEMUS PAPAM – МАЕМ ПАПУ!

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла