Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Парафіяльнае жыццё’

Устаноўка новага крыжа ў вёсцы Шантараўшчына Віцебскай вобласці — не проста падзея, гэта вынік, за якім хаваецца добрая воля людзей, іх сяброўства, пашана адно да аднаго.

Подробнее...

 

"…Што для мяне значыць належаць да парафіі Маці Божай Фацімскай? Гэта значыць быць часткаю вялікай сям’і, адчуваць сябе любімай дачкой Нябеснай Маці" - сваім досведам дзеліцца Паліна Грыб

Подробнее...

20 снежня мінулага года ў Віцебску цэлебравалася першая святая Імша ў навастворанай, пятай па ліку ў горадзе, каталіцкай супольнасці — парафіі святога Уладзіслава. 

Подробнее...

Душпастырства моладзі ў парафіі святой Барбары ў Віцебску — гэта цэлая разгалінаваная сістэма. Найпрасцейшы спосаб не заблукаць у гэтай сістэме — пайсці ў тую групу, якая адпавядае маладому чалавеку па ўзросце. Праўда, не толькі ўзрост можа быць вызначальным, але і твой свет захапленняў, жаданне развіваць нейкія дары, якія ты ўжо маеш, альбо пошук таго, у чым ты мог бы найвыразней раскрыцца. Альбо, калі ў цябе ёсць жаданне і натхненне служыць іншым, ты таксама можаш паспрабаваць знайсці сваё месца.

Подробнее...

Нядзеля 31 жніўня. Парафія святога Антонія Падуанскага ў Мар’інай Горцы. Радуе вока вялікая колькасць дзяцей і моладзі, якія і з бацькамі, і самастойна прыйшлі ў касцёл, каб памаліцца аб Божым благаслаўленні на новы навучальны год. Напэўна, міласэрны Бог шчодра ўсіх благаславіў, даўшы слушныя наказы праз ксяндза Генрыха Кучынскага развіваць свае таленты, а не закопваць іх. Святар адзначыў, што самы галоўны талент, які толькі можа мець чалавек, гэта — талент веры. Без гэтага таленту жыццё можна лёгка змарнаваць і нават загубіць. А як прыклад таго, што чалавек можа захаваць талент веры, нягледзячы на неверагодныя цяжкасці, кс. Генрых прадставіў парафіянам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ватана Іванавіча Лабковіча. Ён жыве ў вёсцы Вынішчы Слуцкага раёна і мае ўжо 89 гадоў, але з радасцю адгукнуўся на запрашэнне святара і прыехаў разам з дачкою Зінаідаю, каб падзяліцца сведчаннем веры.

Подробнее...

Мядзельская Кальварыя знаходзіцца на ўскраіне Мядзела каля аўтатрасы Мядзел-Паставы. Гэта гістарычнае месца пакланення каталіцкіх вернікаў.

Подробнее...

Дзень 20 верасня стаў для католікаў вёскі Бараўляны, што пад Мінскам, сапраўдным святам і адначасова днём вялікай надзеі на тое, што будучыня гэтага краю — у моцных Божых руках. Раніцаю гэтага восеньскага дня ў бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў распачалося ўрачыстае адкрыццё салезіянскага манаскага дома з араторыем імя св. Дамініка Савіа.

Подробнее...

Кожны хрысціянін ведае, што ён створаны на вобраз і падабенства Божае. Ці накладвае гэта на нас адказнасць? Мы, удзельнікі рэкалекцый у Росі, што на Гарадзеншчыне, два дні разважалі над гэтымі і многімі іншымі пытаннямі. Два дні малітваў, цікавых канферэнцый кіраўніка рэкалекцый ксяндза Джона Башаборы з Уганды, гутарак са знаёмымі і яшчэ нядаўна незнаёмымі людзьмі. Два шчаслівых дні ў Росі, напоўненыя Божай ласкай і Яго святой Прысутнасцю…

Подробнее...

Святарскае пасвячэнне і Прыміцыйная св. Імша ў Віцебску

Подробнее...

Першы рэспубліканскі конкурс юных пчаляроў адбыўся 26-27 красавіка ў Смілавіцкім аграрным каледжы, які з’яўляецца адзінай навучальнай установай, дзе рыхтуюць пчаляроў.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла