Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Рэцэпты на Вялікі пост’

Многім нашым чытачам вядомая кніга «Рождество. Традиционные и современные блюда к праздничному столу» («Конфидо», Минск, 2009) Марыны Новікавай, у якой яна змясціла найлепшыя рэцэпты святочных страваў, што рыхтуюцца ў яе сям’і на Божае Нараджэнне. Трэба сказаць, што Марына — вельмі таленавіты чалавек, выдатны кулінар, фатограф і дэкаратар. Яна ніколі не ся­дзела склаўшы рукі і марыла «ахапіць гатаваннем» галоўныя святы Літургічнага года, каб дапамагчы жанчынам вызначыцца са стравамі на Вялікдзень. 

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост 

Бульбу і моркву пачысціць (у суадносінах 4:1). Нацерці на тарцы (дробнай ці буйной – на ваш густ). Змяшаць бульбу з моркваю, дадаць яйкі, муку, смятану, пасаліць. Выкладаць аладкі лыжкаю на разагрэтую і змазаную патэльню і смажыць да гатоўнасці. Падаваць са смятанаю або маслам. Смачна есці!

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост 

Бульбу пачысціць і нацерці на тарцы. Сок адціснуць і дадаць яйко. Зрабіць невялікія шарыкі.
Малако разбавіць з вадою, загатаваць. Апускаць клёцкі ў малако і варыць на малым агні хвілін 10-15, пакуль яны не ўсплывуць. Даць яшчэ паварыцца 5 хвілін. Гатовы суп пасаліць і ўкінуць 1 ст. лыжку масла. Смачна есці!

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

Смачны, сытны крэм-суп. Пажадана выкарыстоўваць невялікія макаронныя вырабы (напр., ракавінкі). З пададзенай колькасці інгрэдыентаў атрымліваецца прыкладна 6 порцый. 

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

Спалохаліся дзіўнага і невядомага слова «пенэ»? Не хвалюйцеся, патлумачым. Пенэ — макаронныя вырабы ў выглядзе пёркаў, са скошанымі краямі. Змест іх можна выкарыстоўваць іншыя макаронныя вырабы, а замест брокалі — брусельскую або квяцістую капусту. Увогуле гэты рэцэпт можа ператварыцца з поснага ў святочны.

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

Рыбу смажыць умеюць усе. Мы прапануем удасканаліць рэцэпт, дадаўшы кунжутнае семя. У гэтым выпадку рыба, смажаная ў кунжуце, будзе яшчэ і вельмі карыснаю.

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

Яшчэ адзін веснавы рэцэпт, лёгкі для прыгатавання і карысны. Можна выкарыстоўваць як на сняданак, так і на вячэру.

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

Цыбулю нарэзаць паўколцамі. Рыбу нарэзаць невялікімі кавалкамі. Пасмажыць цыбулю на алеі (пажадана ў высокай патэльні). Дадаць туды рыбу, смажыць па 2-3 хвіліны з кожнага боку. Дадаць смятану, пасаліць, паперчыць, тушыць 15-20 хвілінаў. Пры падачы пасыпаць зелянінаю.

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

У кулінарыі квяцістая капуста цэніцца за яе смак і дыетычныя якасці. У ежу ўжываюць адварныя суквецці, іх можна тушыць ці смажыць з мясам, гароднінай, бульбай, дадаваць у розныя салаты, гатаваць самастойныя стравы, а таксама яе можна саліць, марынаваць, як асобна, так і з іншай гароднінай. Маладыя далікатныя суквецці выкарыстоўваюцца для прыгатавання дыетычных булёнаў і супоў.

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

А вось гэты рэцэпт можна выкарыстаць для прыгатавання абеду. Рэцэпт даволі просты, інгрэдыенты таксама немудрагелістыя, а пачаставаць гэтай страваю можна цэлую кампанію.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла