Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Святыя і благаслаўлёныя’

Святы Анзэльм Кентэрберыйскі (1033–1109) — доктар Касцёла. Нарадзіўся ў Італіі, служыў манахам у паўночнай Францыі больш за трыццаць гадоў, перш чым стаць арцыбіскупам Кентэрберыйскім. Анзэльм вядомы перш за ўсё як вялікі тэолаг і філосаф Сярэднявечча. Ён актыўна ўдзельнічаў у касцёльнай рэформе.

Подробнее...

Папа Францішак мінулай вясной кананізаваў двух сваіх знакамітых папярэднікаў — Яна ХХІІІ і Яна Паўла II, а 19 кастрычніка 2014 г. ён абвясціў благаслаўлёным яшчэ аднаго папу — Паўла VI, які ўзначальваў Каталіцкі Касцёл у складаны перыяд секулярызацыі заходняга грамадства з 1963 г. па 1978 год, і праславіўся як рэфарматар Касцёла, выдатны дыпламатычны дзеяч і тэолаг.

Подробнее...

Яна гаварыла пра сябе: «Я — маленькае нішто». Спявала... Узносячыся над ліпамі. Жыла, нягледзячы на надрэзанае горла і прабітае навылёт сэрца. Бачыла Духа Святога. Ён адкрыў ёй сакрэт: для святароў ёсць паратунак.

Подробнее...

Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Святы Ян ХХІІІ быў вялікім прыхільнікам набажэнстваў да Сэрца Езуса. Прапануем вашай увазе артыкул «Ян ХХІІІ — сфармаваны ў школе Сэрца Езуса» ксяндза Юзафа Гавела SCJ.

Подробнее...

27 красавіка, у нядзелю Бо­жай Міласэрнасці, калі былі абвешчаныя святымі Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ, у касцёле святой Ганны ў Ватыкане адбылася Імша падзякі за кананізацыю гэтых двух Пантыфікаў. Імшу, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебравалі старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. У ёй удзельнічалі пілігрымы з Беларусі, якія прыбылі ў Апостальскую Сталіцу на ўрачыстасць кананізацыі.

Подробнее...

Святы апостал Юда Тадэвуш прыходзіць на дапамогу ў цяжкіх і складаных справах, якія мы называем безнадзейнымі.

Няхай ён дапамагае нам вярнуць надзею ў адказ на нашы малітвы праз яго заступніцтва.

Подробнее...

Маці Тэрэза часта казала: «Маліцеся на Ружанцы кожны дзень і вучыце гэтаму іншых».

Подробнее...

Дзякуючы разважанню над ружанцовымі таямніцамі, мы становімся ўдзельнікамі падзей, у якіх здзейснілася наша збаўленне.

Подробнее...

Арханёл Міхал — наймагутнейшы і наймужнейшы з анёлаў. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі.

Свята — 29 верасня.

Подробнее...

Арханёл Міхал — наймагутнейшы і наймужнейшы з анёлаў. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі. Свята — 29 верасня.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла