Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Святыя і благаслаўлёныя’

Успамін св. Цэцыліі адзначаецца 22 лістапада. Цэцылія лічыцца апякункаю касцёльнай музыкі, але яна не мела дачынення да музыкі, якая выконвалася на інструментах. Яна, хутчэй, прыслухоўвалася да нячутнай музыкі, што загучала ў ёй дзякуючы Хрысту, — музыкі Божай любові, музыкі, якая нячутнае робіць чутным і адчыняе акно ў неба. Кожная сапраўдная музыка не толькі цешыць сэрца, але і дазваляе загучаць нячутнаму.

Подробнее...

Гістарычных звестак пра св. Вераніку мы не ведаем. Але легенды, якія пра яе апавядаюць, бяруць свой пачатак з першых гадоў Касцёла. Ужо ў IV стагоддзі яе шанавалі як святую. Успамін св. Веранікі адзначаецца 4 лютага. Імя «Вераніка» азначае «сапраўдны вобраз». Паводле легенды, св. Вераніка была той жанчынаю, якую Езус ацаліў ад крывацёку, такім чынам, гэта яна — тая жанчына, якая цалкам страціла ўсе магчымасці для таго, каб зведаць міласціну і любоў.

Подробнее...

паводле гістарычных крыніцаў

Подробнее...

Імя Лявон было адным з самых папулярных, пра што сведчыць і народны танец «Лявоніха», і першапачатковая назва ансамбля «Песняры» («Лявоны»), і назвы шматлікіх твораў беларускіх пісьменнікаў. А з яркіх прадстаўнікоў нашага народа ўзгадваюцца найперш вядомы грамадскі дзеяч, вязень сталінскіх лагераў Лявон Луцкевіч, мастак Лявон Баразна, аўтар энцыклапедычных даведнікаў пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў Леанід Маракоў, паэт Леанід Галубовіч, перакладчык Лявон Баршчэўскі, сябра Саюза беларускіх патрыётаў, вязень сталінскіх лагераў Леў Бялевіч.
Імя Ізабэла для Беларусі не вельмі характэрнае, хоць часам і  можна сустрэць яго здробненую форму — Бэла. Праўда, яно для нас найвыразней асацыіруецца з вядомай гераіняй аповесці Міхаіла Лермантава.

Подробнее...

З гаміліі Святога Айца Бэнэдыкта XVI падчас беатыфікацыі Яна Паўла ІІ.
«Шэсць гадоў таму мы былі сабраныя на гэтай плошчы з нагоды пахавання папы Яна Паўла ІІ. Вялікім быў боль той страты, але яшчэ большым за яго было адчуванне невымернай ласкі, што ахінула Рым і ўвесь свет: ласкі, што стала нібы плёнам цэлага жыцця майго ўмілаванага Папярэдніка, а асабліва ягонага сведчання ў цярпенні. Ужо ў той дзень мы адчувалі ў паветры водар ягонай святасці, і Божы народ па-рознаму выяўляў сваю пашану да яго».

Подробнее...

У нядзелю Божай Міласэрнасці, 1 мая, адбылася доўгачаканая падзея — папа Ян Павел ІІ быў залічаны да благаслаўлёных. На ўрачыстасці ў Ватыкан накіраваліся іерархі і пілігрымы з Беларусі. «І вось доўгачаканы дзень настаў; ён настаў хутка, бо так спадабалася Пану Богу: Ян Павел ІІ благаслаўлёны!» — з радасцю адзначыў Святы Айцец.

Подробнее...

Юбілейны год духоўнай сям’і святога Вінцэнта дэ Поля

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла