Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Св Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса’

Упершыню кніга «Гісторыі адной душы» з’явілася праз год пасля смерці сястры Тэрэзы. Да 1915 года кніга была перакладзеная на дзевяць моваў свету і разышлася вялікімі накладамі.

Подробнее...

Гэтым летам Беларусь сустракае маю любую Тэрэзку! Калі я даведалася аб гэтым — плакала ад шчасця…

Памятаю, як чатыры гады таму пазнаёмілася з ёю, набыўшы ў Наваградку «Дзеі душы». Пачатак кнігі быў такі: «Я адчуваю, што мая душа заўсёды шукала праўды». Мая душа — таксама… Потым я прачытала, што святая Тэрэза вельмі любіла чытаць «Следам за Хрыстом» Тамаша Кэмпійскага і, калі засынала, пакідала гэтую кнігу побач. Я таксама так раблю і захапляюся гэтай кнігай, таму адразу ўмілавала сваю духоўную сястрычку, адчула блізкасць нашых душаў…Сваімі словамі я папрасіла святую быць маёй сяброўкай і сястрычкай, дапамагчы мне палюбіць Бога і Маці Марыю, і асабліва я захацела, як і яна, штодзённа маліцца за святароў і ўшаноўваць Дзіцятка Езуса.

Подробнее...

Навэнна да святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса складаецца з малітоўных разважанняў, якія пабудаваны на аснове выказванняў святой, занатаваных у яе рукапісах. У цэнтры гэтых разважанняў — просьбы аб моцнай веры, распазнанні паклікання, разуменні таямніцаў Евангелля, узрастанні ў сапраўднай любові і іншых хрысціянскіх цнотах.

Подробнее...

Са Звароту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды перэгрынацыі ў нашай краіне рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча да духавенства, кансэкраваных асобаў, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі!

Подробнее...

У 1991 г. епіскапат Францыі афіцыйна выступіў з прапановаю аб наданні святой Тэрэзе ад Дзіцяткі Езуса тытула доктара Касцёла. Святы Айцец Ян Павел ІІ падчас побыту ў Парыжы на ХІІ Сусветным дні моладзі аб’явіў, што 19 кастрычніка 1997 г. у місійную нядзелю ён абвесціць святую Тэрэзу доктарам Касцёла. Так і сталася. Дзякуючы гэтаму акту святая кармэлітка клаўзуровая, якая жыла ў канцы ХІХ ст., стала для нас правадніцаю праз цяжкасці канца ХХ стагоддзя і настаўніцаю ў веры.

Подробнее...

З нагоды агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў выдавецтве «Pro Christo» падрыхтаваны малітоўнік «Маё пакліканне — гэта любоў», які ўяўляе сабой пераклад польскага выдання «Z ufnością i miłością. Módlmy się ze świętą Teresą od Dzieciątka Jezus» (Kraków, 2005).

Подробнее...

Св. Тэрэзу з Лізьё называюць «Малой» Тэрэзай у адрозненне ад Тэрэзы Вялікай з Авіла. Нехта можа яе не ўспрымаць, лічыць сентыментальнай, заціснутай у старых формах пабожнасці. На самай справе гэтая маладая дзяўчына мела адвагу, каб зламаць усе духоўныя рамкі, якімі яе хацелі абмежаваць, і пайсці сваім уласным шляхам — быць як дзіця.

Подробнее...

Беларусь стане 76-й краінай свету, якая прыме рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса. Рэліквіярый з парэшткамі святой ужо прымалі ў сваіх краінах усе нашы суседзі, а таксама жыхары ЗША, Аўстраліі, Філіпінаў, Бразіліі, Ірака, Лівана, Сейшэльскіх астравоў і г.д.  У Беларусі перэгрынацыя распачнецца 1 чэрвеня ў мінскай архікатэдры, а завершыцца ў катэдральным касцёле Віцебска 28 жніўня.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла