Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Слова рэдактара’

Шаноўныя чытачы! У 10-м нумары часопіса «Ave Maria» за мінулы год мы змясцілі анкету і папрасілі вас адказаць на шэраг пытанняў, каб з вашым удзелам палепшыць змест і якасць часопіса, даведацца вашую думку пра выданне, якое сёлета адзначае сваё 20-годдзе.

Подробнее...

«У гэтыя дні Украіна была вельмі моцна параненая, і цяпер мы павінны лячыць не толькі цялесныя, але і духоўныя раны нашага народу».

Подробнее...

Дарагія чытачы! Нарэшце, пасля доўгай дакучлівай зімы, мы з вамі прычакалі вясны. На парозе — май, месяц, прысвечаны Марыі. Да Яе, Маці Касцёла і нашай Маці, мы ўзносім свае малітвы, падзякі і просьбы, праз Яе, Пасрэдніцу ласкаў, звяртаемся да Езуса Хрыста і да Бога Айца, «багатага міласэрнасцю». А 13 мая асаблівым чынам кіруемся ў думках на самы ўскраек Еўропы, у Фаціму, дзе ў 1917 годзе Марыя аб’явілася тром партугальскім дзецям

Подробнее...

Нядаўна мне давялося прачытаць цікавае інтэрв’ю вядомага італьянскага журналіста і пісьменніка, аўтара кнігі «Украдзеныя святы» Міммо Муолё. У гэтай кнізе ён піша пра распаўсюджаную ў сучасным свеце і вельмі небяспечную тэндэнцыю пазбаўляць асноўныя хрысціянскія святы іх рэлігійнага зместу, піша пра хітрую і часам незаўважную падмену іх псеўданароднымі святамі. У згаданым інтэрв’ю, якое якраз і датычыла выхаду гэтай кнігі, Міммо Муолё кажа, што ў сучасным свеце «існуе атмасфера, якая спрыяе памкненням спіхнуць веру ў прыватную сферу свядомасці, выкінуць яе з публічнай прасторы. Менавіта ў такой атмасферы, — сцвярджае Муолё, — адбываецца аслабленне хрысціянства». Гэтыя глыбокія і актуальныя разважанні італьянскага публіцыста змушаюць задумацца над тым, якімі пільнымі ў гэтай штодзённай мітусні мы павінны быць, каб не даць увесці сябе ў зман, каб не дазволіць падмяніць ці «ўкрасці» ні нашых сапраўдных святаў, ні нашых хрысціянскіх сімвалаў. Увогуле, гэты час і гэты свет змушаюць хрысціянаў да кансалідацыі і асаблівай чуйнасці, бо хрысціянства сёння — гэта адна з найбольш пераследаваных рэлігій. Падумайце самі: толькі за мінулы год у свеце загінула 105 тысяч хрысціянаў!

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла