Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Успаміны’

21 кастрычніка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка — першага кардынала ў сучаснай гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Гэты год малітвы ў нашым Касцёле запішацца ў яго гісторыі і як год кардынала Свёнтка — чалавека малітвы і ахвярнага пастыра. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна ён быў побач з намі, здзіўляў і захапляў сваёю душэўнаю маладосцю, аптымізмам і жыццялюбствам. Ён быў жывым увасабленнем непераможнасці хрысціянскай веры, яе непахісным сведкам; ён быў для нас добрым пастырам, ад якога сыходзіла «ззянне айцоўства», што давала ні з чым непараўнальнае адчуванне айцоўства Бога...

Ужо чацвёрты год Яго Эмінэнцыі няма побач з намі, але час не аддаляе і не замгляе яго вобраз, а наадварот, высвечвае ўсё новыя грані незвычайнай асобы нашага кардынала. Яго векавы юбілей — добрая нагода яшчэ раз з глыбокаю ўдзячнасцю і пашанаю ўспомніць гэтага вялікага святара, які ўсё сваё жыццё прысвяціў Хрысту і Яго святому Касцёлу.

Згадаем яго светлы вобраз разам з тымі, хто яго добра ведаў...

Подробнее...

Дзядзька <...> адбываў пакаранне разам з ксяндзом Казімірам Свёнткам. <...> Казімір Свёнтэк ноччу цэлебраваў святую Імшу, ціхенька ўдзяляў святую Камунію надзейным хрысціянам — па малюсенькім кавалачку, і каб ніхто не бачыў, бо за гэта пагражаў расстрэл. Памятаю, як мая мама пасылала дзядзьку сухары, хоць у нас саміх не было чаго есці. У лагеры дзядзька апынуўся ў кухні і дзякуючы гэтаму дапамагаў выжыць іншым. У гэтым ён таксама бачыў Божую волю.

Подробнее...

Жудасныя злачынствы фашыстаў вечна будуць памятаць Асвенцім, Майданэк, Бухенвальд, Дахаў, Маўтхаўзен. Такі ж канцэнтрацыйны лагер знаходзіўся і недалёка ад Баранавічаў.

Подробнее...

Першы касцёл у Стоўбцах існаваў з даўніх часоў. У ар­хіў­ных крыніцах гаворыцца, што драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1623 годзе і названы ў гонар св. Марыі Магдалены. А пабудову новага мураванага касцёла тут прымеркавалі да прыезду айцоў да­мініканаў. 

Подробнее...

Ты альховае выбрала дрэва,

І з’явілась на ім у свой час.

Збудаваць тут святыню прасіла,

Каб у ёй прыгарнуць усіх нас.

Софíя Петрусевіч, парафіянка касцёла ў Альковічах.

Подробнее...

Па службовым абавязку мне часта даводзіцца бываць у пенсіянераў, запаўняць дакументы па месцы пражывання. Калі, падыходзячы да дзвярэй, бачыш напісаныя зверху  крэйдаю запаветныя літары «+C+M+B+...», адразу становіцца неяк спакойна і прыемна на душы, бо ў гэтым доме мяне напэўна ж прымуць ветліва і цёпла, з разуменнем паставяцца да маёй працы. Прыкладна такімі былі мае думкі, калі я ў чарговы раз ішла ў дом да пенсіянераў з абследаваннем матэрыяльна-побытавага стану.

Подробнее...

З успамінаў Марыі Явід, жыхаркі в. Астравы Стаўбцоўскага раёна

Подробнее...

Кожны чалавек пасля таго, як ён трапіць у бальніцу, ці не з першага ж дня пачынае чакаць тых, хто яго можа наведаць, пагаварыць з ім, пацікавіцца станам ягонага здароўя. Нам тады неяк адразу вельмі важнаю робіцца ўвага да нашай асобы з боку сяброў і блізкіх. А калі цябе, хворага, наведае не проста чалавек, а... найлепшы лекар чалавечых душаў і целаў — сам Езус Хрыстус? Для кожнага верніка такія адведзіны становяцца падзеяй, якую не забудзеш...

Подробнее...

Напрыканцы 2010 года мы вярнуліся з пілігрымкі ў Польшчу. Мы — гэта вернікі з парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах на чале з нашым пробашчам ксяндзом Казімірам Шыдэлкам. Падчас пілігрымкі мы наведалі цудоўную святыню ў Чэнстахове, санктуарый Божай Мі­ласэрнасці ў Лагеўніках каля Кракава...

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла