Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘У выдавецтве «Pro Christo»’

Няхай гэтая кніжка ў яркай аранжавай вокладцы стане для беларускіх чытачоў нібы «мандарынкаю» пад святочнаю ялінкаю, і напоўніць іх сэрцы водарам Божай радасці, шчырасці і цеплыні.

Подробнее...

Асноўнай тэмаю чарговага нумара часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» стала малітва. Менавіта пра малітву на старонках каталіцкага часопіса для дзяцей разважаюць і дарослыя аўтары, і дзеці.

Подробнее...

У беларускім перакладзе выйшла папская адгартацыя «Amoris Laetitia» («Радасць любові»).

Яе прэзентацыя адбылася 15 верасня ў мінскай архікатэдры. Выданне было прадстаўлена Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Подробнее...

 

Выдавецтва «Pro Christo» прапануе агляд новых выданняў: «Рэкалекцыі са святым Яўгенам дэ Мазэно» а. Казіміра Любавіцкага OMI, «Пакліканы быць міласэрнымі» Крыстыны Лялько, «Laudate Dominum» Тадэвуша Кандрусевіча, тэксты на кожны дзень Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі, каляндар на 2017 год.

Подробнее...

У межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме  выдавецтва «Pro Christo» прапануе малітоўнік з тэкстамі для правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Подробнее...

Кніга «Laudate Dominum» (том 1) змяшчае ў сабе пастырскія пасланні, гаміліі, даклады і выступленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 2007 па 2015 гады. Тэматычна першы том ахоплівае літургічны год у Касцёле, дабрачыннасць і служэнне дзеля евангелізацыі, справядлівасці і міру, жыццё Касцёла ў Беларусі.

Подробнее...

«Ёсць у гісторыі Каталіцкага Касцёла асобы, якія, незалежна ад часу, назаўсёды застаюцца ўзорам для наследавання, а прыклад іх жыцця, іх адданасці Хрысту, ахвярнага і бескарыслівага служэння бліжнім захапляе людзей розных пакаленняў». Так пачынаецца невялічкая кніжачка «Пакліканы быць міласэрным» пра італьянскага благаслаўлёнага П’ера Джорджа Фрассаці, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Pro Christo». 

Подробнее...

Пра кнігу Хрысціны Лялько «Адвячорак» (Мінск, «Pro Christo», 2016)

«Калі б з Табою гаварыць не ўмела, то анямела б…» — усяго некалькі словаў, а за імі — увесь чалавек, увесь свет, усё жыццё… Гэта маленькі верш-выслоўе з новай кнігі Хрысціны Лялько «Адвячорак», прымеркаванай да юбілею аўтаркі. «Вершы можна выдыхнуць як нечаканае і чаканае пачуццё, як боль і радасць… Верш — гэта заў­сёды маленькі цуд…» — піша ў прадмове да кнігі спадарыня Хрысціна. І калі чытаеш яе кнігу, абсалютна пераконваешся ў гэтым, бо кожны верш, як і працытаваны на пачатку радок, перадае мноства разнастайных перажыванняў, нават праз сціслае выказванне распавядае пра нявыказанае. 

Подробнее...

 Па ініцыятыве Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 14 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску адбылася прэзентацыя новай кнігі Крыстыны Лялько «Адвячорак», якая выйшла нядаўна ў выдавецтве «Pro Christo».

Подробнее...

Малітоўнік «Мы — дзеці Божыя», першае выданне якога выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» ў 2006 годзе, — свайго роду класіка дзіцячай рэлігійнай літаратуры на беларускай мове, своеасаблівае «must have» для кожнага юнага католіка.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла