Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘У выдавецтве «Pro Christo»’

Вялікая Пятніца. 

«Не дазволім сабе забыцца пра адну простую рэч, якая часам застаецца па-за ўвагаю: мы не можам прыняць удзел ва ўваскрасенні Пана, калі не далучымся да Яго пакутаў і смерці. Каб спадарожнічаць Хрысту ў Яго славе напрыканцы Вялікага тыдня, неабходна спачатку паглыбіцца ў Яго ахвяру ўсёспалення, з’яднацца з Ім, памерлым на Кальварыі».

Подробнее...

Вялікі чацвер. 

«Радасць Вялікага чацвярга караніцца ў гэтым: у разуменні таго, што Стварыцель пераўзышоў усе межы ў любові да сваіх стварэнняў. Наш Пан Езус Хрыстус (нібы ўсіх іншых доказаў Яго міласэрнасці не было дастаткова) устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі, каб мы заўсёды маглі мець Яго самога побач з сабою; а таксама, наколькі мы можам меркаваць, — таму што Той, які ні ў чым не мае патрэбы, ахоплены сваёй любоўю, не пажадаў абыходзіцца без нас…» 

Подробнее...

Пасхальны Трыдуум разам са святым Хосэмарыя Эскрыва

Падрыхтуймася да свята Вялікадня разам са святым Хасэмарыя Эскрыва, заснавальнікам арганізацыі Opus Dei (Справа Божая), мэта якой — дапамагаць вернікам дасягнуць святасці ў штодзённым жыцці, займаючыся звычайнымі зямнымі справамі. Няхай трапныя думкі святога Хасэмарыя дапамогуць нам годна перажыць Пасхальны Трыдуум і нядзельным ранкам радасна сустрэць уваскрослага Хрыста. 

Подробнее...

З нагоды 200-годдзя супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Панны Марыі (ОМІ) у выдавецтве «Pro Christo» выйшла кніга а. Казіміра Любавіцкага ОМІ «Рэкалекцыі са святым Яўгенам дэ Мазэно» (у перакладзе з польскай мовы Юліі Шэдзько). Святы Яўген дэ Мазэно (1782–1861) — заснавальнік кангрэгацыі, місіянер, біскуп, адзін з найбольш значных дзеячаў у гісторыі Францыі ХІХ стагоддзя. Айцец Ежы Катоўскі ОМІ, суперыёр, у прадмове да кнігі адзначыў: «Цяжкасці выклікаў не толькі перыяд усеагульнага хаосу, у які выпала жыць святому Яўгену, але і складаны характар гэтага юнака. Гэтую цікавую асобу перапаўнялі пачуцці, імпульсіўнасць, залішняя амбітнасць… Яго раніла не толькі выгнанне і распад сям’і, але і наступствы гэтага: аддаленасць ад бацькоў, пачуццё адзіноты і страчанага жыцця, якое хутка мінае». 

Подробнее...


У выдавецтве «Pro Christo» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кс. Яна Твардоўскага выйшла яго кніга «Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху» ў перакладзе на беларускую мову. У аснову кнігі леглі прамовы кс. Яна, агучаныя ім падчас набажэнстваў Крыжовага шляху на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў яго душпастырскай працы.

Подробнее...

У межах падрыхтоўкі да Году Міласэрнасці, які папа Францішак абвясціў 11 красавіка 2015 года булаю Misericordiae Vultus і які распачнецца 8 снежня 2015 года, у выдавецтве «Про Хрысто» выйшаў каляндар на 2016 год, прысвечаны Божай міласэрнасці.

Подробнее...

У выдавецтве «Pro Christo» выйшла кніга, прысвечаная тэме сямейнага жыцця: «Диалог как путь духовности в супружестве и не только» («Дыялог як шлях духоўнасці ў сужэнстве і не толькі»). Аўтар кнігі — Ежы Гжыбоўскі разам са сваёй жонкай Ірэнай ў 1977-78 гадах заснавалі ў Польшчы рух «Сужэнскія сустрэчы», галоўная мэта якога — дапамагаць сужэнскiм парам умацоўваць сужэнства дзякуючы дыялогу. Больш, чым трыццацiгадовы вопыт працы паказаў, што «Сужэнскiя сустрэчы» дапамагаюць сужэнцам не толькі падчас крызісу. Рух існуе ў Літве, Латвіі, Расіі, Румыніі, Украіне, Казахстане, а з 2003 года ён пашыраецца і ў Беларусі.

Подробнее...

Пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі ўбачыла свет новая Энцыкліка LAUDATO SI’ Святога Айца Францішка, прысвечаная клопату пра супольны дом у перакладзе Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. 

Подробнее...

Выхаду ў свет кнігі перакладаў з польскай мовы вершаў ксяндза і паэта Яна Твардоўскага прысвечаны артыкул М. Скоблы «Кавалер Ордэну ўсмешкі».

Подробнее...

У 2015 г. (1 чэрвеня) спаўняецца 100 год з дня нараджэння кс. Яна Твардоўскага, польскага каталіцкага святара, знакамітага і папулярнага паэта, якога ведаюць далёка па-за межамі яго роднай Польшчы.

Нашай краіне ён таксама стаў вельмі блізкім дзякуючы яго багатай літаратурнай спадчыны, частка якой перакладзена на беларускую мову. Яго кнігі з удзячнасцю чытаюць дарослыя і дзеці, кампазітары пішуць музыку да вершаў вялікага святара-паэта…

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла