Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Фаціма’

Падчас перэгрынацыі мы будзем разважаць пра значэнне фацімскіх аб’яўленняў для нашай краіны, дзякаваць Богу за дар свабоды веравызнання, перапрашаць за ўсе недахопы і прасіць аб благаслаўленні на будучыню, бо працэс адраджэння веры нялёгкі, а небяспечныя выклікі часу яшчэ больш ускладняюць яго.

Подробнее...

Пастырскае пасланне мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на распачацце перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

З нагоды юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, які мы будзем адзначаць у наступным 2017 г., у фацімскі дзень 13 кастрычніка 2016 г. распачнецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях нашай архідыяцэзіі. Перэгрынацыя арганічна ўліваецца ў працэс падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, распачаты ў жніўні месяцы Навэннай да Найсвяцейшай Панны Марыі, і дапаможа нам яшчэ раз духоўна асэнсаваць іх з мэтаю нашага навяртання, умацавання веры і хрысціянскага сведчання.

Подробнее...

   Бог праз пасрэдніцтва Маці свайго Сына з вялікаю сілаю ўваходзіць у справы сучаснага свету. З самага пачатку гісторыі збаўлення Ён даручыў Марыі, пакорнай Слузе Пана, раструшчыць галаву ганарлівага і хітрага змея. Згодна з Божымі намерамі мы з’яўляемся сведкамі пераможнага змагання «Панны, апранутай у сонца» і ўвенчанай «каронаю з дванаццаці зорак», са змеем — увасабленнем зла, цярпення і адчаю. Мы ведаем, што ўрэшце Яе Беззаганнае Сэрца пераможа! Каб толькі мы не былі пасіўнымі сведкамі гэтай перамогі, якая абавязкова адбудзецца, бо, як запэўнівае сястра Люцыя, візіянерка з Фацімы, «Бог стрымае слова».

Подробнее...

   Przez Niepokalane Serce Maryi Bóg pragnie ratować świat i grzeszników. Matka Boża objawiła się w dalekiej Fatimie, aby przynieść światu, który tonie w grzechach, nowy Boży plan ratowania ludzi. Ten plan ratowania grzesznego świata i zachowania go od Bożej kary jest bardzo prosty: nieustanna modlitwa, szczególnie na różańcu, pokuta i wewnętrzna przemiana życia; zadośćuczynienie Niepokalanemu Sercu Maryi za grzechy, obelgi i obojętność ludzi. 

Подробнее...

   Чалавецтва патанула ў грахах, яно не чуе словаў Маці Божай, не хоча навяртання. Жыве так, быццам Бога не існуе. Адзіны паратунак для грэшнікаў — выпрасіць для іх ласку навяртання, перапрашаючы за ўчыненае імі зло, каб ураўнаважыць перад Богам цяжар зла глыбокім перапрашэннем. Сэрца Маці клапоціцца пра лёс сваіх дзяцей, і таму Яна перадае сваё вялікае абяцанне.

Подробнее...

   Przez Niepokalane Serce Maryi Bóg pragnie ratować świat i grzeszników. Matka Boża objawiła się w dalekiej Fatimie, aby przynieść światu, który tonie w grzechach, nowy Boży plan ratowania ludzi. Ten plan ratowania grzesznego świata i zachowania go od Bożej kary jest bardzo prosty: nieustanna modlitwa, szczególnie na różańcu, pokuta i wewnętrzna przemiana życia; zadośćuczynienie Niepokalanemu Sercu Maryi za grzechy, obelgi i obojętność ludzi. 

Подробнее...

У межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме  выдавецтва «Pro Christo» прапануе малітоўнік з тэкстамі для правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Подробнее...

   Праз Беззаганнае Сэрца Марыі Бог прагне ратаваць свет і грэшнікаў.  Маці Божая аб’явілася ў далёкай Фаціме, каб прынесці чалавецтву, якое патанае ў грахах, новы Божы план выратавання. Гэты план выратавання грэшнага свету і захавання яго ад Божага пакарання вельмі просты: нястомная малітва, асабліва на ружанцы, пакаянне і ўнутраная перамена жыцця; перапрашэнне Беззаганнага Сэрца Марыі за знявагі і грахі людзей на працягу першых суботаў месяца (адна частка Ружанца, споведзь і святая Камунія, а таксама разважанне над таямніцамі Ружанца на працягу 15 хвілін).

Подробнее...

   Przez Niepokalane Serce Maryi Bóg pragnie ratować świat i grzeszników. Matka Boża objawiła się w dalekiej Fatimie, aby przynieść światu, który tonie w grzechach, nowy Boży plan ratowania ludzi. Ten plan ratowania grzesznego świata i zachowania go od Bożej kary jest bardzo prosty: nieustanna modlitwa, szczególnie na różańcu, pokuta i wewnętrzna przemiana życia; zadośćuczynienie Niepokalanemu Sercu Maryi za grzechy, obelgi i obojętność ludzi. 

Подробнее...

Падчас Фацімскай навэнны ўсе свае намаганні, працу, клопаты, цярпенні і выпрабаванні ахвяруем у перапрашальнай інтэнцыі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Як мага часцей будзем маліцца на ружанцы, вучачыся гэтай малітве паводле парадаў святога Яна Паўла II у «Rosarium Virginis Mariae». Як мага часцей будзем абуджаць у сабе інтэнцыю Фацімскай навэнны: перапрашэнне Беззаганнага Сэрца Марыі і падзяка Маці Божай за апеку над намі і над нашай краінай.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла