Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘Школа малітвы’

Бог мае шмат чаго нам сказаць. Аднак у сучасным бедламе, у гэтым шалёным рытме жыцця многім з нас так цяжка пачуць Яго голас! Слухаць можа толькі той, хто сам суцішыўся, маўчыць і прагне штосьці пачуць. Толькі ў маўчанні мы можам па-сапраўднаму ўвайсці ў сябе.

Подробнее...

Мэтай малітоўнага стану чалавека з’яўляецца безупынная малітва. Можа, хтосьці палічыць гэта дзіўным: што ж гэта за чалавек, які пастаянна моліцца? Гэта альбо шалёны, альбо хворы, альбо фанатык. На самай справе безупынная малітва — гэта нармальная рэч, і яна з’яўляецца мэтай хрысціянскага жыцця. Гэта зусім не азначае, што чалавек павінен пастаянна паўтараць малітвы, а гэта азначае, што ён заўсёды знаходзіцца перад Божым абліччам.

Подробнее...

Для таго, каб пасля кожнага нашага падзення мы маглі падымацца і ісці наперад, мы павінны адважыцца на пастаянную малітву. Яна не можа быць справай выпадку — яна мусіць падначальвацца пэўным выпрацаваным правілам. Таму хачу падзяліцца з вамі, як я праводжу свае штодзённыя тры гадзіны перад Панам і як Бог дапамагае мне ўзрастаць у малітоўным жыцці.

Подробнее...

Унутраная малітва. Што гэта такое? Яна даступная толькі выбраным, асабліва адораным, альбо ўсё ж і кожны вернік можа ўвесці яе ў практыку свайго духоўнага жыцця? І што яна дае яму? Вось што на гэтую тэму кажа доктар тэалогіі айцец Анджэй Мушаля з Кракава.

Подробнее...

Унутраная малітва. Што гэта такое? Яна даступная толькі выбраным, асабліва адораным, альбо ўсё ж і кожны вернік можа ўвесці яе ў практыку свайго духоўнага жыцця? І што яна дае яму? Вось што на гэтую тэму кажа доктар тэалогіі айцец Анджэй Мушаля з Кракава.

Подробнее...

Таму, як чалавек павінен паводзіць сябе сярод іншых людзей, — з сябрамі, знаёмымі і малазнаёмымі людзьмі — мы вучымся амаль усё жыццё. А як нам паводзіць сябе ў адносінах з Богам? На асабістай малітве? Бо з дапамогай малітвы мы будуем свае адносіны з Богам. Паспрабуем засвоіць наступныя правілы…

Подробнее...

Нядаўна ўвесь каталіцкі свет маліўся разам з Папам Рымскім Францішкам, просячы ў Бога апекі над Сірыяй, ахопленай вайной, нянавісцю, горам. Да яе ўжо працяглы час звернутыя позіркі людзей усяго свету. Суцэльная рана на нашай планеце... Рана нашага часу...

Мы маліліся і молімся ў гэтай інтэнцыі па-рознаму. У гэтым нумары мы змяшчаем малітву сірыйца Tony Homsy SJ, які цяпер жыве і вучыцца ў ЗША. Ён католік, належыць да Закону Таварыства Езуса. У Сірыі засталіся ўсе ягоныя родныя, сябры. У маладога сірыйца баліць душа за сваю радзіму, і гэтым болем ён дзеліцца з Езусам. Нам ёсць чаму ў яго павучыцца. Учытаемся ў  ягоныя словы, памо­лімся разам з ім…

Подробнее...

На самым пачатку кожнага года, 3 студзеня, у Касцёле ёсць успамін Найсвяцейшага Імя Езуса. Вядома, гэта не выпадкова, бо ў самім імені нашага Збаўцы заключана вялікая моц. Ёсць шмат сведчанняў вернікаў, у якіх яны сцвярджаюць, што адно толькі вымаўленне імя Езуса прыносіла ім палёгку і паратунак у цяжкіх сітуацыях. Вядома, што ў Касцёле ёсць Літанія да Найсвяцейшага Імені Езуса. Многія вернікі ў сваіх прыватных малітвах практыкуюць Езусаву малітву, заснаваную на шматлікім паўтарэнні імені Езус. Гэтая малітва шырока практыкуецца і ў Праваслаўнай Царкве, сярод манахаў Усходу; яе часта называюць малітваю сэрца. 

Подробнее...

Малітоўнае чытанне Бібліі (Lectio divina) – гэта малітва, якая бярэ свой пачатак з чытання Святога Пісання. Яна дапамагае верніку дасягнуць яднання з Хрыстом, а праз Яго і з Айцом Нябесным. У часе рэгулярнага практыкавання гэтай малітвы чалавек паступова пераходзіць ад прачытанага да ўсведамлення таго, што Пан Бог хоча сказаць менавіта яму. У ХІІ ст. картэзіянскі прыёр Гвіго (1140–1193) апісаў ступені гэтага метаду, у якіх ён бачыў практычны спосаб пазнання волі Бога. 

Гвіго называў чатыры этапы ўваходжання ў Lectio divina. Гэта — lectio (чытанне), meditatio (разважанні), oratio (малітва) і contemplatio (сузіранне). Малітва рухаецца ад прачытання сэнсу тэксту праз малітоўнае прыняцце да таго, што ўсведамленне прачытанага кіруе чалавечы розум да Бога ў працэсе сузірання.

Подробнее...

Наш час вызначаецца тым, што ён патрабуе ад чалавека ўсё большай актыўнасці. Інакш кажучы, нам усё больш і больш не стае часу паспець усюды, зрабіць усё запланаванае. І вельмі часта нам не стае часу і на асабістую малітву. Ці не абкрадваем мы тады самі сябе? Вось якія думкі выказаў на гэтую тэму ксёндз прафесар Міраслаў Халева.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла