З 1999 года, з дня заснавання ў Шуміліне каталіцкай парафіі (пазней — санктуарый) Маці Божай Фацімскай, дзейнічае тут кляштар Кангрэгацыі сёстраў міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля. Галоўная мэта кангрэгацыі — служэнне бедным праз аказанне ім неабходнай дапамогі падчас наведання па месцы жыхарства. Пра тое, як увасабляецца яна ў жыццё на Шуміліншчыне, пра формы працы з людзьмі, што маюць хранічныя праблемы са здароўем і адпаведна — з самаабслугоўваннем і сацыялізацыяй у грамадстве, наша размова з сястрой Юліяй Новікавай.