Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘кс Ян Твардоўскі’

Няхай гэтая кніжка ў яркай аранжавай вокладцы стане для беларускіх чытачоў нібы «мандарынкаю» пад святочнаю ялінкаю, і напоўніць іх сэрцы водарам Божай радасці, шчырасці і цеплыні.

Подробнее...

 Па ініцыятыве Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 14 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску адбылася прэзентацыя новай кнігі Крыстыны Лялько «Адвячорак», якая выйшла нядаўна ў выдавецтве «Pro Christo».

Подробнее...


У выдавецтве «Pro Christo» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кс. Яна Твардоўскага выйшла яго кніга «Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху» ў перакладзе на беларускую мову. У аснову кнігі леглі прамовы кс. Яна, агучаныя ім падчас набажэнстваў Крыжовага шляху на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў яго душпастырскай працы.

Подробнее...

Выхаду ў свет кнігі перакладаў з польскай мовы вершаў ксяндза і паэта Яна Твардоўскага прысвечаны артыкул М. Скоблы «Кавалер Ордэну ўсмешкі».

Врачи генетики в Гагаринском обшивка вагонкой балкона цена

Подробнее...

У 2015 г. (1 чэрвеня) спаўняецца 100 год з дня нараджэння кс. Яна Твардоўскага, польскага каталіцкага святара, знакамітага і папулярнага паэта, якога ведаюць далёка па-за межамі яго роднай Польшчы.

Нашай краіне ён таксама стаў вельмі блізкім дзякуючы яго багатай літаратурнай спадчыны, частка якой перакладзена на беларускую мову. Яго кнігі з удзячнасцю чытаюць дарослыя і дзеці, кампазітары пішуць музыку да вершаў вялікага святара-паэта…

Подробнее...

Тое, што кніга — найлепшы падарунак, далёка не банальная ісціна. Пройдзе ўрачыстасць Першай святой Камуніі, раз’едуцца госці, з’ядуцца апошнія цукеркі, і тады, у спакойную вольную хвілінку, вы разгорнеце з вашымі дзецьмі цікавую, ярка аздобленую кнігу і ажыве ў сэрцы трапяткое хваляванне, якое было ў дзень першай сустрэчы з Панам Езусам, а душы зноў захочацца памаліцца, бо яна ўзгадае, Хто для яе ў гэтым свеце найважнейшы.

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху.

Прапануем чарговыя разважанні з кнігі кс. Яна Твардоўскага «Weź swój krzyż» (Pelplin, Wydawnictwo «Bernardinum», 2008), якая рыхтуецца да выдання на беларускай мове ў выдавецтве «Pro Christo».

Подробнее...

Чарговыя разважанні Крыжовага шляху паходзяць з кнігі кс. Яна Твардоўскага «Weź swój krzyż: Wybór rozważań».

Подробнее...

Пра кнігу кс. Яна Твардоўскага «Ад вуха да вуха. Пра ўсмешку і радасць» (Мінск, «Pro Christo», 2014).

Несумненна, многія маленькія чытачы ўжо паспелі палюбіць кнігу кс. Яна Твардоўскага «Першая Камунія з белым бантам», якая летась выйшла ў нашым выдавецтве ў перакладзе на беларускую мову Ірыны Жарнасек. Шчыры і даверлівы тон апавядальніка, яго ўменне даступна і проста гаварыць пра складаныя тэалагічныя праблемы хутка заваёўваюць сэрцы не толькі самых малодшых чытачоў, але і дарослых. Таму радаснаю навінаю для ўсіх нас з’яўляецца выданне наступнай кнігі дзіцячых апавяданняў кс. Яна Твардоўскага на беларускай мове — «Ад вуха да вуха. Пра ўсмешку і радасць».

Подробнее...

Марыйны месяц май стаў даволі плённым у дзейнасці выдавецтва «Pro Christo». У пэўнай ступені гэта звязана з правядзеннем шматлікіх акцый у жыцці Каталіцкага Касцёла: менавіта на гэты месяц прыпала святкаванне 75-й гадавіны кананізацыі святога Андрэя Баболі, пярэдадзень агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, штогоднія маёвыя набажэнствы і, па традыцыі, прыняцце дзецьмі першай святой Камуніі.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла