Новыя выданні

Артыкулы з цэтлікам ‘св Андрэй Баболя’

16 мая — дзень пакутнiцкай смерцi Андрэя Баболi. Палескай зямлi, якую гэтулькi разоў ён благаславiў знакам крыжа, народу якой нёс ахвярную праўду Хрыста, суджана было ўбачыць яго апошняе мужнае вызнанне каталiцкай веры. Гэтае вызнанне i сёння, праз стагоддзi, дае нам магчымасць чэрпаць з жыццядайнай крынiцы яго апостальскай спадчыны мужнасць i адданасць сваёй веры.

Подробнее...

Шмат таму лет назад,
У Палесьсi глухiм
Жыў Баболя Андрэй,
Слаўны iмям сваiм.

Подробнее...

У гэтым годзе Каталіцкі Касцёл у Беларусі святкуе 75-годдзе кананізацыі  святога Андрэя Баболі, галоўнага апекуна Пінскай дыяцэзіі. Прапануем увазе чытачоў урывак з паэмы Янкі Купалы «Святы Андрэй Баболя».

Подробнее...

«Непераможны герой Хрыста» — такімі словамі распачынаецца энцыкліка Invicti athletae Christi (1957 г.), якую папа Пій XII выдаў у 300-ю гадавіну мучаніцтва св. Андрэя Баболі. У гісторыі Касцёла няма больш такога выпадку, калі пераследавалі нават рэліквіі святога, якімі ў розныя часы апекаваліся езуіты, базыліяне, піяры, дамінікане.

Подробнее...

Кніга «Апостал Палесся» падрыхтаваная з нагоды 75 гадавіны кананізацыі святога Андрэя Баболі. Тэксты паэмаў, у арыгінале напісаныя лацініцаю, падаюцца ў кнізе ў кірылічнай транскрыпцыі, а таксама ў выглядзе факсіміле машынапісных старонак са сшытка Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Гэтыя тэксты і іх багаты вобразны змест — яшчэ адно сведчанне таго, што Андрэй Баболя на працягу стагоддзяў заставаўся жывым у народнай памяці.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла