У выніку трагічных падзей, якія адбываліся на вуліцах нашых гарадоў і мястэчак 9–12 жніўня, шмат людзей пацярпелі фізічна і духоўна. Яны патрабуюць нашай дапамогі, прычым не толькі цяпер, але і ў будучыні.
Каталіцкі Касцёл, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр «Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна» удзельнічаюць у ініцыятывах па падтрымцы пацярпелых, каб яны як найхутчэй маглі вярнуццца да нармальнага чалавечага жыцця, аказваючы ім адрасную дапамогу — духоўную, медыцынскую, псіхалагічную, юрыдычную і г.д. — паведамляе catholic.by.
Нашы валанцёры і два сацыяльныя пункты ў Мінску і Магілёве гатовыя да працы на карысць пяцярпелых ад насілля.
Звяртацца можна па наступных кантактах:
- Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у г. Мінску (вул. Серафімовіча, 19)
+375 (29) 312 99 29 — Людміла Огнева
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
- Касцёл Унебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў г. Магілёве (вул. Камсамольская, 4)
+375 (29) 312 97 61 — Ірына Дзедуш
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Фота: Sergei Grits / AP / ТАСС