Запрашаем на «Калядныя вечары на Залатой Горцы»
21.12.2021 | Падзеі

З 25 снежня 2021 года па 15 студзеня 2022 года ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы адбудуцца традыцыйныя калядныя вечары духоўнай музыкі.

Гісторыя фестывалю распачалася ў 2003 годзе, і за гэты час ён паспеў стаць адной з адметнасцей Залатагорскай святыні.

Сёлета запланавана 13 праграм духоўнай музыкі: арганнай, камернай і вакальнай.

Сярод іх арганныя канцэрты беларускіх арганістаў Вікторыі Куцько (Пінск), Кацярыны НікалаевайГанны ЛабкоўскайАляксандры Галубцовай (Мінск), Фёдара Марозава (Масква). Два канцэрты прадставяць сямейныя дуэты арганістаў Ганны і Паліны ГорбачЛізаветы і Ірыны Марозавых.

З харавой традыцыяй калядных спеваў пазнаёміць Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай.

Традыцыйна шэраг вечароў прысвечаны фальклорнай традыцыі святкавання Калядаў. Сёлета гэта будуць прэм’ерныя праграмы беларускага гурта «Астроўна», гуслева-спеўны вечар з Алесем Чумаковым, праграма ансамбля украінскай песні і абраду «Ватра». Акадэмічную ансамблевую музыку ад барока да нашых дзён прадставяць Духавы квінтэт Вялікага тэатра Беларусі, ансамбль клавесіністкі і арганісткі Юліі Бурдзялёвай, Камерны музычны тэатр «Амадэй і К» Ірыны Лой.

  • Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), пр. Незалежнасці, 44-А
  • Пачатак канцэртаў — 20.00
  • На канцэртах збіраюцца ахвяраванні ў памеры 7 рублёў

Праграма фестывалю

25 снежня, субота

Вечар арганнай музыкі

Фёдар Марозаў (арган, Масква)

У праграме: Ё.С. Бах, Н. дэ Грыньі, Л.К. Дакен, Н. Брунс, Ф. Куперэн, В. Любэк, Л. Вьерн

27 снежня, панядзелак

Вечар арганнай і камернай музыкі

Таццяна Кармазінава (флейта)
Яўген Шымановіч (кларнет)
Кацярына Нікалаева (арган)

У праграме: Ё.С. Бах, Г.Ф. Гендэль, М. Радзівіл, В.А. Моцарт, Н. Арталана, Ш.М. Відор, Ж. Руф

28 снежня, аўторак

Вечар камернай музыкі

Міхаіл Марцінкевіч (флейта)
Эдуард Гводзь (віяланчэль)
Юлія Бурдзялёва (клавесін)

У праграме: Ё.С. Бах, Г.Ф. Гендэль, Ж.Ф. Рамо, К. Бальбастр, Ё. Гайдн, Г.Ф. Тэлеман

29 снежня, серада

Вечар арганнай музыкі

Вікторыя Куцько (арган, Пінск)

У праграме: Ж.Н. Леменс — Фанфара
Х. Вагенер — Арганная партыта «O Heiland, reiß die Himmel auf» op. 14
Д. Букстэхудэ — «Wie schön leuchtet der Morgenstern»
Ё. Пахельбель — Пастараль «Vom Himmel hoch, da komm ich her»
Ж.К. Дакен — Noёl № 10
Л. Дзітэ — Пастаральная партыта «Es ist ein Reis entsprungen» (паводле тэм М. Прэторыюса)
Л.Дзітэ — Пастараль «Stille Nacht, heilige Nacht» (на тэму Ф. Грубера)
К.Ф.Э. Бах — Саната Wq70/1 Ля мажор (Allegro – Andante con Tenerezza  – Allegretto)
Г.А. Меркель — Фантазія op.176 №5
О. Маха — Калядная таката

30 снежня, чацвер

Калядныя песні з усяго свету пад гуслі і па-беларуску

Таццяна Ячная (спевы)
Алесь Чумакоў (гуслі)

3 студзеня, панядзелак

Вечар камернай музыкі

Духавы квінтэт НАВТ РБ

Дзіяна Гантарэнка (флейта)
Аляксандр Папсуеў (габой)
Віктар Пузыня (кларнет)
Віталь Карабухін (валторна)
Андрэй Гузееў (фагот)

У праграме:

К.Ф.Э. Бах — Арыя і Прэлюдыя
Л.В. Бетховен — Тэма з варыяцыямі
І. Стравінскі — Сюіта «Пульчынела» паводле тэм Пергалезі
А. Шнітке — «Сюіта ў старадаўнім стылі»
Г. Фарэ — Фуга Фа мажор
Дж. Онсла — Духавы квінтэт

4 студзеня, аўторак

Вечар арганнай і камернай музыкі

Лізавета Марозава (арган)
Ірына Марозава (цымбалы)

У праграме:

Д. Тарціні — Саната для цымбал і аргана До мажор
Н.дэ Грыньі — «Ave maris Stella» («Вітай, Зорка мора»)
Ё.С.Бах — Харальная прэлюдыя «Wachet Auf ruft uns die Stimme»
Ё.С.Бах — Трыа-саната Мі-бемоль мажор для аргана сола
Гімны на Божае Нараджэнне ў апрацоўцы для цымбал і аргана («Silent night»«The Herald angels sings»)
С. Франк — Гераічная п’еса

5 студзеня, серада

«За святлом Бэтлеемскай зоркі» — Святочная праграма Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік і дырыжор Наталля Міхайлава

Салісты:

Арына Аляксеева (сапрана)
Вераніка Чарняўская (сапрана)
Кацярына Крашчук (мэцца-сапрана)
Павел Кудрын (флейта)
Віктар Кісцень (арган)

У праграме: калядныя псальмы, творы Ё.С.Баха, Г.Ф. Гендэля, В. Кісцяня, Э. Эшэнвалдса і інш.

6 студзеня, чацвер

Вечар арганнай і камернай музыкі

Ганна Горбач (арган)
Паліна Горбач (віяланчэль)

У праграме: Я. Фробергер, Ё.С. Бах, Ё. Райнбергер, М. Рэгер, Л. Боэльман

8 студзеня, субота

Фальклорны гурт «Астроўна» з праграмай «Месяц узышоў»

Беларускія традыцыйныя калядныя спевы

Кацярына Аракчэева (спеў)
Ганна Сілівончык (спеў)
Яраш Малішэўскі (колавая ліра, гуслі, дуда, акарыны, скрыпка)

10 студзеня, панядзелак

Вечар арганнай і камернай музыкі

Аляксандра Галубцова (арган)
Ганна Лабкоўская (арган)
Надзея Міцэвіч (сапрана)

У праграме:

Ё.Г. Райнбергер — «Ойча наш»
Г. Бём — Прэлюдыя До мажор
Д. Букстэхудэ — Харал «Der Tag, der ist so freudenreich»
Ё.С. Бах — Трыа-саната мі мінор
Ё.С. Бах — Харальная прэлюдыя «Liebster Jesu, wir sind hier»
А. Рынк — Варыяцыі
Г. Гессэ — Фантазія до мінор
Г. Гессэ — Фантазія рэ мінор

12 студзеня, серада

Калядная мicтэрыя «Veni Emmanuel»

Лаўрэаты мiжнародных конкурсаў

Ірына Лой (сапрана)
Ансамбль салiстаў «Амадэй»
Хор «Пунсовыя Ветразi», дырыжор Уладзімір Лой

У праграме: старадаўнія беларускія канты, творы Ё.С. Баха, Г.Ф. Гендэля, А. Страдэлы, Г.Ф. Тэлемана, А. Карэллі

15 студзеня, субота

Ансамбль украінскай песні і абраду «Ватра» Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур

Мастацкі кіраўнік і хормайстар Аляксандр Валодчанка

У праграме: беларускія і ўкраінскія традыцыйныя калядныя спевы

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней