Падборка трансляцый святых Імшаў і набажэнстваў для малітвы дома

У няпросты час з дазволу касцёльных уладаў многія з нас не наведваюць касцёл, таму мы зрабілі невялікую падборку анлайн-трансляцый святых Імшаў, Крыжовага шляху, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанца, Вяночка да Божай Міласэрнасці, з дапамогаю якіх можна памаліцца дома. Калі ў вас, дарагія чытачы, ёсць яшчэ прапановы, то дасылайце нам спасылкі паведамленнем ў фэйсбук – будзем абнаўляць інфармацыю.


1. Усе набажэнствы святога Пасхальнага трыдууму пакажуць па тэлебачанні.

Тэлеканал «Беларусь 3»

  • 9 красавіка, Вялікі чацвер, 19.00 — святая Імша Вячэры Пана
  • 10 красавіка, Вялікая пятніца, 19.00 — набажэнства адарацыі Святога Крыжа

Тэлеканал «Беларусь 1»

  • 11 красавіка, Вялікая субота, 21.45 — Пасхальная вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана

2. Святая Імша і набажэнствы. Анлайн-трансляцыя з Чырвонага касцёла ў Мінску:

  • святыя Імшы ў нядзелю: 8:00 | 9:00 | 11:00 | 13:00 | 15:00 | 17:00 | 19:00 | 21:00
  • у будні і сб.: 7:00 | 9:00 | 12:00 | 15:00 | 17:00 | 19:00

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 

3. Святая Імша і набажэнствы. Анлайн-трансляцыя з Архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі:

  • святыя Імшы ў нядзелю: 8.15 | 10.00 | 11.30 | 13.00 | 18.30
  • у будні і сб.: 7.15 | 8.00 | 18.30

Глядзець па " target="_blank" rel="noopener noreferrer">СПАСЫЛЦЫ

 

4. Нядзельныя і святочныя Імшы і набажэнствы. Анлайн-трансляцыя з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ ў Мінску. Таксама даступныя запісы набажэнства Крыжовага шляху. 

Бліжэйшыя запланавананыя прамыя трансляцыі: 

  • Крыжовы шлях, 3 красавіка, 19:00
  • Пальмовая нядзеля, 5 красавіка, 12:00

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 

5. Малітва ў Instagram.

  • Інстаграм-канал @komnatamolitvy ладзіць па вечарах Ружанец з невялікай малітвай праслаўлення. Звычайна гэта рабілася раз на тыдзень, але цяпер малітвы будуць ладзіцца часцей. Сачыце за аб'явамі.

 

6. Святая Імша і набажэнствы на рускай мове. Анлайн-трансляцыя з архікатэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Маскве. Таксама даступныя запісы набажэнства Крыжовага шляху.

  • Бліжэйшая трансляцыя Крыжовага шляху: 3 красавіка, 20:00.

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 

7. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, святыя Імшы і набажэнствы на польскай мове. Анлайн-трансляцыя і запісы:

  • святая Імша ў нядзелю а 12:00, у будні і сб. а 19:30
  • адарацыя ў будні і сб. а 22:00
  • Крыжовы шлях у пт. а 18:00

Сачыць за анонсамі можна тут: facebook.com/poglebiarkaPL

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 

8. Святая Імша з арцыбіскупам Гжэгажам Рысем на польскай мове. Анлайн-трансляцыя святой Імшы:

  • у нядзелю а 10:00
  • у будні і сб. а 8:30

Сачыць за анонсамі можна тут: facebook.com/ArchidiecezjaLodzka

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 

9. Нядзельная святая Імша, Ружанец і Крыжовы шлях з айцом Адамам Шустакам ОР на польскай мове. 

  • Анлайн-трансляцыя на ютуб-канале а. Адама:

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 

10. Вяночак да Божай Міласэрнасці з адарацыяй на польскай мове. Анлайн-трансляцыя:

  • штодня а 16:00

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 

11. «Ерузалемскія манаскія супольнасці». Анлайн-літургія.

Сачыць за анонсамі можна тут: facebook.com/Monastyczne-Wsp%C3%B3lnoty-Jerozolimskie

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 

12. Святая Імша. Анлайн-трансляцыя з парафіі св. Ганны ў Дзяржынску.

Бліжэйшыя Імшы:

  • У будні і сб а 10:00 і 19:00
  • У нядзелю а 9:00, 11:00, 19:00

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 

13. Адарацыя, святая Імша і набажэнсты. Анлайн-трансляцыя з парафіі св. Міхала Арханёла ў Івянцы:

  • адарацыя: аўт - нд з 8:30
  • св. Імша па буднях а 8:00, 18:00
  • нядзеля а 8:00, 11:00, 18:00

Глядзець па СПАСЫЛЦЫ

 


Вольга Качалка 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней