Вершы

Дарога да Бога Вунь да касцёла ідуць людзі. Ідзі і ты! Чаго марудзіш? Там добры Бог усіх чакае, На Эўхарыстыі страчае, І ксёндз штодня Імшу там правіць, Нас ад грахоў ён хоча збавіць. Сярод людзей павагу мае І ўсіх духоўна ўзмацняе. Яго навука на Імшы — Святло нябёсаў для душы, Бо слова Божае, што ў храме чуем, Да вечнага жыцця рыхтуе. Калі баішся Боскіх караў, Прыходзь. Ты час не страціш дарам. І гэты час падумаць дасць: Чаму, адкуль ідзе напасць? Ці ў чым прад Богам вінаваты, Што ўжо ў гадах, а не жанаты? Чаму не ладзіцца ў каханні Ці, можа, з дзецьмі ў выхаванні? Альбо другія маеш беды: Даюцца цяжка табе веды, Ці гаспадарчых спраў наконт — Ніяк не зробіш ты рамонт. Ды многа іншага такога... А, можа, гэта ўсё ад Бога? Дабро, трывогі ці няўдачы — То рады мы, то горка плачам. Напэўна ж, Бог дае навуку, Каб да Яго ўзнялі мы рукі. Ідзі ў храм, ідзі маліся, Да Бога сэрцам прытуліся. Душу хай споведзь уладкуе — Прымі Камунію святую. Вось крокі першыя да Бога, Да вечнага жыцця дарога. |
О Езу мой! Як цяжка нам ў жыцці бывае, Здаецца, сэрца не стрывае. О Езу мой, цярплю ў пакоры, Цярпеў жа Ты і боль, і сорам. Дык падтрымай жа сілы духу, Каб мне сцярпець жыцця разруху. Я веру, Езу, Ты не кінеш, Мой цяжкі крыж са мной паднімеш. Паможаш несці, колькі трэба, Пакуль не ўзнімеш мяне ў неба. За ўсё, мой Езу, я ўдзячна, Бо без Цябе жыццё нязначна. І я іду Тваёй дарогай, Бо мару быць заўсёды з Богам. |
Альбіна Цярэшка
Цэтлікі: Паэзія