У кнізе змешчаны тэксты чатырох кананічных Евангелляў (паводле Мацвея, Марка, Лукі і Яна). Перад кожным Евангеллем падаецца кароткі ўступ, у якім распавядаецца пра гісторыю ўзнікнення Евангелля і яго адметнасці. У дадатку кнігі змешчаны каляровыя мапы Палестыны і Ерузалема ў часы Езуса Хрыста.
Пераклад Евангелляў зроблены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Кніга падрыхтавана да друку ў выдавецтве «Pro Christo».
«Святое Евангелле» можна набыць у выдавецтве «Pro Christo» або ў кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25).