Першы том «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове

Першы том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае перыяд Адвэнту і перыяд Нараджэння Пана, падрыхтаваны Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ. Студыйнае выданне гэтай літургічнай кнігі стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы друку Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку адбывалася ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе.

Адметна, што гэтая літургічная кніга — кніга малітвы Касцёла, выдадзена ў Год веры, які павінен паспрыяць таму, каб сучасны чалавек глыбей спазнаваў і перажываў сваю веру, выказваючы яе і праз малітву. «Прыклад і наказ Пана і апосталаў маліцца заўсёды і няспынна не павінны ўспрымацца проста як прадпісанне закону, бо гэта датычыць найглыбейшай сутнасці самога Касцёла, які ёсць супольнасцю, што павінна праяўляць свой супольны характар таксама праз малітву» (Агульныя ўводзіны да «Літургіі гадзінаў»).

Першы том «Літургіі гадзінаў» можна набыць у курыі кожнай дыяцэзіі, мінскай кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25), а таксама ў парафіях, дзе працуюць браты капуцыны.

Каардынатарам распаўсюджвання «Літургіі гадзінаў» у дыяцэзіях Беларусі з’яўляецца а. Алег Шэнда OFMCap (+ 375 29 3897793; + 375 29 2123478 або e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней