Сапраўдны пастыр

Чацвёртая Велікодная нядзеля — 29 красавіка 2012 г.
Чытанні: Дз 4, 8–12; Пс 118 (117), 1 і 8–9. 21–23. 26 і 28cd і 29; 1 Ян 3, 1–2
Евангелле паводле Ян 10, 11–18

Галоўнымі рысамі сапраўднага пастыра з'яўляюцца самаадданы клопат пра давераны яму статак і добрае веданне кожнай з яго авечак. Для наёмніка ж усе авечкі — на адзін твар, а ў выпадку небяспекі ён лёгка іх пакідае, ратуючы ўласнае жыццё і шукаючы сваёй карысці. Добры Пастыр — Езус — вельмі моцна зацікаўлены ў кожным з нас. Для кожнага асабіста Ён прыняў смерць крыжовую і ўваскрос. Кожнага асабіста Ён шукае, штодзённа прыходзячы падчас святой Імшы на алтар, у святой Камуніі. Ён няспынна чакае ў цішыні табэрнакулюма, стукае ў сэрцы, прамаўляе шматлікімі заахвочваннямі, перасцерагае, падымае з падзенняў, бароніць ад дрэнных думкак, схільнасцяў і жарсцяў. Для кожнага мае дзідай прабітае сэрца. Ён — Добры Пастыр нашых душаў. Ён таксама ўзор для тых, хто выконвае пастырскую паслугу ў Ягоным Касцёле. Калі хто інакш, чым Ён, хоча быць пастырам, ён з'яўляецца толькі наёмнікам, бо шукае не авечак, а самога сябе.


Айцец Міхал Ермашкевіч ОР

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней