Вершы Вольгі Адамовіч

* * *

У вачах чалавечых

Патанаю, нібы ў моры.

У іх — Твая любоў і вечнасць.

У іх — стоенасць Тваёй пакоры.

 

Чалавечыя рукі 

Заварожваюць пяшчотай.

На іх — адбітак Тваіх вуснаў.

На іх — Твой дотык лагодны.

 

У душы чалавека

Знаходжу Тваё аблічча.

І вельмі хачу праз гэта

Табе ў чалавеку маліцца...

 

Бог нас шукае...

 

Бог нас шукае праз нашыя думкі, 

Праз слёзы і ўсмешку на нашых вачах.

Мы ж часта просім у Яго паратунку.

І рэдка дзякуем проста так.

 

Бог нас шукае праз нашыя справы.

Праз клопаты, стому, праз наш аптымізм.

Мы часта просім Яго парады.

І рэдка спыняемся перад Ім.

 

Бог нас шукае праз блізкіх і родных.

Праз простую ўсмешку і праз сяброў.

Так часта скардзімся на жыццё мы,

Так рэдка песні Яму пяём.

 

Бог нас шукае, а мы ўцякаем.

Прыходзім, калі надакучвае жыць.

А Бог шукае нас, нас чакае.

А часта проста насустрач бяжыць.

 

Прыгажосць

 

Прыгажосць перамагае пачварства.

Яно становіцца хлуснёй, 

Яно становіцца здрадай.

Яно непахісна імкнецца да разбурэння,

Але разбураецца само, 

Бо не мае фундаменту...

Прыгажосць чалавечага сэрца

Заўсёды большая

За пачварства граху.

Тое сэрца, 

У якім знаходзіць сваё адлюстраванне

Божае аблічча,

Перамагае.

 

Цэтлікі: Паэзія

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней