Бэнэдыкт XVI прызначыў Ганаровага папскага прэлата ў Беларусі
15.03.2012|№ 8 (209) 2012

5 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кс. Андрэя Стэцкевіча, Генеральнага вікарыя Мін­ска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Ганаровым папскім прэлатам. Рашэнне было абвешчана 25 ліпеня ў катэдральным касцёле Шчэцінска-Каменьскай дыяцэзіі (Поль­шча), роднай дыяцэзіі святара.

Такое прызначэнне надаецца Святым Айцом за асаблівыя за­слу­гі перад Касцёлам. Намінаваныя святары далучаюцца да кола найбліжэйшых супрацоўнікаў Пантыфіка і атрымліваюць прывілей насіць спецыяльнае адзенне малінавага колеру.   

Ксёндз Андрэй Стэцкевіч — доктар тэалогіі. Дагэтуль быў Ганаровым капеланам Святога Айца (з 11 мая 1999 г.). З 16 чэрвеня кс. Андрэй Стэцкевіч распачаў працу ў якасці Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 

За час свайго святарскага служэння кс. Стэцкевіч адбудаваў Каталіцкую вышэйшую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу, катэдру ў Маскве і прокатэдру ў Пецярбургу, пабудаваў курыю і катэдральны дом у Маскве. Чытае спецкурсы ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску і ўніверсітэтах Мінска (у асноўным на тэму біяэтыкі).

Паводле catholic.by

Фота А. Шчыглінскай.

Цэтлікі: Падзеі

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней