Раса, якая ажыўляе

 

Паводле святога Яна Марыя Віянэя, які ўмеў маліцца заўсёды і ўсюды і менавіта ў малітве чэрпаў сілы для ахвярнага служэння Богу і людзям.

Малітва — гэта духмяная раса, але трэба маліцца чыстым cэрцам для таго, каб адчуць гэтую расу.

Чалавек мае прыгожыя занят­кі: маліцца і любіць. Малітва і любоў. Вось шчасце чалавека на зямлі.

Няма нічога прыгажэйшага за яднанне Бога са стварэннем. Гэта такое шчасце, якое немагчыма зразумець.

Малітва спрычыняецца да та­го, што час мінае хутка і прыемна, так, што яго не заўважаеш. Чым больш мы молімся, тым больш прагнем маліцца.

Той, хто не моліцца, усё больш згінаецца да зямлі, як крот, што шукае дзірку, дзе мог бы схавацца.

Той, хто не моліцца, робіцца нібы ацяжэлы птах, што не можа ўзняцца ў паветра; трохі ўзлятае, але зноў падае, грэбаецца ў зямлі і хавае галаву, нібы гэта для яго адзіная прыемнасць.

Рысай добрага хрысціяніна з’яўляецца тое, што ён узносіцца ўгору, нібы на крылах малітвы.

Калі Пан Бог дамагаецца ад нас малітвы, то таму што прагне нашага шчасця, а шчасце можна спазнаць менавіта перад Яго аб­ліччам. Калі Ён бачыць, як мы прыходзім, нахіляе сваё сэрца вельмі нізка да свайго стварэння, як бацька, які схіляецца, каб слухаць свае малое дзіця, якое гаворыць з ім.

У душы, з’яднанай з Богам, заўсёды трывае вясна.

У чалавеку гучаць два галасы: голас анёла і голас звера. Кліч анёла — гэта малітва, кліч зве­ра — грэх.

Духоўнае жыццё — гэта купель любові, у якую акунаецца душа.

На жаль, мы не маем дастаткова свабоднага і ачышчанага ад зямных турботаў сэрца. Вазьміце цалкам сухую і чыстую губку, апу­сціце яе ў вадкасць; набракне да такой ступені, што з яе ажно бу­дзе ліцца. Але калі губка не будзе сухой і чыстай, яна не прыме ў сябе нічога. Гэтаксама, калі сэрца несвабоднае і не адарванае ад зямных справаў, яно дарэмна спрабуе маліцца — нічога з малітвы не атрымае.

Наш язык павінен служыць толькі малітве, сэрца — толькі любові, нашыя вочы — толькі для аплаквання правінаў.

 

Падрыхтавала

Ірына Жарнасек.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней