Мінска-Магілёўскай мітраполіі — 20 гадоў

13 красавіка споўнілася 20 гадоў з дня заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. 13 красавіка 1991 г.  згодна з рашэннем Яна Паўла ІІ была ўстаноўлена гэта структурная адзінка, у склад якой увайшлі Мінска-Магілёўская архідыяцэзія (у межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей), Гродзенская дыяцэзія (у межах Гродзенскай вобласці) і Пінская дыяцэзія (у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей).

Былі прызначаны біскупы гэтых іерархічных структур: ксёндз прэлат Казімір Свёнтэк стаў першым Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам, мітрапалітам і адначасова Апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі, а ксёндз Аляксандр Кашкевіч — першым Гродзенскім біскупам.

У 1999 г. была ўтворана Віцебская дыяцэзія (у межах Віцебскай вобласці) і прызначаны яе першы біскуп — кс. Уладзіслаў Блін. Тэрыторыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі засталася ў межах Мінскай і Магілёўскай абласцей.

У 1998–1999 гг. дапаможнымі біскупамі былі прызначаны кс. Антоні Дзям’янка, кс. Казімір Велікаселец і кс. Кірыл Клімовіч.

На сённяшні дзень Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію ўзначальвае мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (з 21 верасня 2007 г.), Пінскую дыяцэзію — кардынал Казімір Свёнтэк (з 13 красавіка 1991 г.), Гродзенскую — біскуп Аляксандр Кашкевіч (з 20 чэрвеня 1991 г.), Віцебскую — біскуп Уладзіслаў Блін (з 20 лістапада 1999 г.).

{gallery}194-02{/gallery}

translation company our culturally accurate translations make us trusted choice of Your

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней