Вучымся адказваць на зло

Шаснаццатая звычайная нядзеля — 17 ліпеня 2011 г.
Чытанні: Мдр 12, 13. 16–19; Пс 86 (85), 5–6. 9–10. 15–16а; Рым 8, 26–27
Евангелле паводле Мацвея 13, 24–43

Кожны з нас штодня ў большай цi ў меншай ступені сутыкаецца са злом. Або гэта нашая ўласная слабасць, або зло з боку iншых людзей. Тым больш, што часам мы трапляем у такiя складаныя сiтуацыi, калі не ведаем дакладна, што рабіць, каб захаваць Божыя запаведзi. І таму добра б было, каб у кожнага свядомага хрысцiянiна час ад часу з’яўлялася пытанне, як менавiта рэагаваць на зло. Бо кожная жыццёвая сiтуацыя мае сваю непаўторнасць i патрабуе ад нас канкрэтнага сталага рашэння.

Перадусiм трэба адзначыць, што кожны хрысцiянiн павiнен імкнуцца адказваць на зло, не павiнен быць абыякавым да маральнага непарадку. І добра, калi ён рэагуе адразу, на самым пачатку, пакуль зло яшчэ не запусцiла карэнне i не разраслося. I можа б не мелi мы такiх жудасных наступстваў у асабістым i публiчным жыццi, калi б хрысцiяне не баялiся выступаць у абарону прауды i справядлiвасцi.

Аднак часам бываюць такiя жыццёвыя абставiны, калi, выбiраючы каласоўнiк, мы можам павырываць разам з iм i шмат пшанiцы. I тут патрэбная развага, Божая мудрасць і натхненне.

Такую мудрасць праявiў падчас Другой сусветнай вайны Папа Рымскi Пiй XII. Шмат гiсторыкаў крытыкуюць яго за маўчанне ў час, калi нацысты ў шырокiм маштабе праводзiлi экзекуцыi па ўсёй Еўропе, калi гiнула так шмат людзей. Але мала хто ўзгадвае аб тым, што толькi дзякуючы Пiю XII
падчас вайны было адчынена каля 155 кляштараў, парафiй i семiнарый, дзе мела магчымасць схавацца габрэйскае насельнiцтва, што толькi дзякуючы намаганням Касцёла былo ўратавана каля 850 000 людзей. А што да таго, што Папа Рымскi не выказваўся супраць злачынстваў нацыстаў, на гэта былi свае прычыны. Тым самым Пiй XII iмкнуўся пазбегнуць яшчэ большай колькасцi ахвяраў.


Айцец Віталь Сапега OP

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней