* * *
Святару рэкалекцыяністу
Аляксею Раманчуку
У велічнай лідскай фары
Сёння сонца нязвыкла залоціць алтар.
Прамаўляе навуку з амбоны святар,
З намі дзеліцца веры дарам.
Чуем з вуснаў святарскіх мы Божае слова,
Бо задача яго — адрадзіць нас нанова.
Ён гаворыць пра шлях нам цярністы братоў,
Ускалыхвае думкі дачок і сыноў.
Яго клопат — для неба нас заваяваць,
Каб мы Божымі дзецьмі змаглі ўрэшце стаць.
Яго вочы іскрацца цяплом, дабрынёй,
Бо ён дзеліцца шчодра любоўю сваёй.
А ў вачах — ані кропелькі смутку, тугі.
Толькі радасць зіхціць, захапленне!
Ён рупліва вядзе да збаўлення
Заблукалых дзяцей дарагіх.
Божы дар святара не растрачаны марна,
Вось і дзеліцца ім у касцёле ён фарным,
Яго слова ўсіх нас адраджае нанова
І дае нам вадзіцы з нябеснай крыніцы.
Пастыр наш дарагі, Вы часцей будзьце з намі!
Насычайце нас, вернікаў, тымі дарамі,
Што з нябёсаў Вам шчодра Пан Бог пасылае
І для грэшнага люду праз Вас памнажае...
Парафіяне касцёла Узвышэння Святога Крыжа,
г. Ліда