Ад усяго сэрца

 

Пахвалёны Езус Хрыстус!

Піша вам Францішка Бервячонак з Глыбокага. Заўсёды чытаю ваш часопіс, бачу, як вернікі віншуюць сваіх святароў, парафіянаў, манашак, таму і сама асмелілася павіншаваць вельмі прыгожую, чулую, добразычлівую, гатовую заўсёды ўсім дапамагчы сястру Таццяну з нашага касцёла Святой Тройцы з днём нараджэння, а ён у яе 9 красавіка.

Паэт з мяне слабы, але верш напісала ад усяго сэрца.

 

Сястры Таццяне

 

Жадаю, каб Пан Бог даваў здароўе

і сваёй ласкай шчодра надзяляў,

ды каб заўсёды Ваш анёл-ахоўнік

пры небяспецы Вас пад крылы браў.

 

Каб Маці Божая сваёй блакітнай шатай

па-мацярынску атуляла Вас,

і каб заўсёды — ў будні і ў святы —

нястомна Вы вялі да Бога нас.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней