№ 3 (228) 2014

Святы Айцец Францішак
«Ён ... стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам»

Ліст папы Францішка да сем’яў 
«Я стаю на парозе Вашых дамоў»

Школа малітвы
Айцец Юрый Кулай OCD 
Дазволіць прамаўляць Богу

Яднаемся ў малітве за Украіну

У чаканні кананізацыі
Вялікі пост у служэнні Яна Паўла ІІ

Да 100-годдзя кардынала К. Свёнтка 
Яго жывы голас

Найсвяцейшае Аблічча

Сакрамэнты
Ксёндз Дзмітрый Пухальскі
«Навяртайцеся і верце...»

Айцец Аркадзь Куляха OCD
Ці можна прасіць спаведніка змяніць прызначаную пакуту?

Год малітвы
Альбіна Цярэшка
Размова з Богам

Святыя памочнікі
Анзэльм Грун
Святы Гэрыбэрт

Моладзевы квартал
Што для цябе самае складанае ў Вялікім посце?

Ганна Журко
У дарозе да Бога

Папытай у кнігарні
Святкуйце са смакам!

Уладзімір Вайцяховіч
Подых любові

In memoriam
Будзем памятаць

Галіна Калевіч
Невідушчы апостал Марыі

Тарас Шчыры
Футбол і веру з'ядналі святары

Будзьма разам!

Агляд пошты

Айцец Пётр Фраштэнга
Малітоўная акцыя "духоўнае ўсынаўленне"

20.04.2014 | № 3 (228) 2014
24 кастрычніка 2013 г.  кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў мяне душпастырам скаўтаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Хто ж такія скаўты? На гэтае пытанне мы паспрабуем адказаць на старонках часопіса.  Сваю першую прыгоду са скаўтамі я меў падчас пілі­грымкі ў Гудагай. Для мяне скаўты — гэта перш за ўсё магчымасць пошуку Бога разам з моладдзю не толькі ў касцёле, на занятках рэлігіі, але і ў свеце, у якім сённяшняя моладзь жыве, у свеце з яго цяжкасцямі, праблемамі і выклікамі. Таму важна ў такія хвіліны быць разам, побач — і менавіта гэтаму вучыць скаўтынг. Моладзь заўсёды шукае аўтарытэтаў. Як яе завая­ваць? Перш за ўсё — уласным прыкладам. Не тэорыяй, а ўдзелам у тым, чым яна жыве .   Адметна, што святар не з’яўляецца начальнікам, якому неабходна кіраваць асобнай групай. Святар — гэта чалавек, які перш за ўсё ўласным прыкладам робіць тое, да чаго быў пакліканы, — абвяшчае Евангелле.  Ён павінен быць заўсёды побач — раздзяляць радасць, супольна пераадольваць перашкоды, быць сведкам Хрыста не толькі ў цэлебрацыі Імшы ці ўдзяленні сакрамэнтаў. Толькі так можна здабыць давер тых, хто ідзе побач з ім. Ксёндз Міхал Бубен  

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней