Паважаная рэдакцыя часопіса “Ave Maria”!
Вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі з г. Дзісна (Мёрскі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) звяртаюцца да вас з просьбай перадаць праз часопіс шчырую падзяку свайму пробашчу Аляксандру Грыцкевічу.
Ксёндз Аляксандр выконвае святарскую паслугу ў Дзісне пяты год. За гэты час ён займеў павагу парафіянаў не толькі як выдатны душпастыр, але і як чулы, добразычлівы, уважлівы да людскіх клопатаў і патрэбаў чалавек. Яго кампетэнтнасць у пытаннях арганізацыі ўнутрыпарафіяльнага жыцця, уменне згуртаваць парафіяльную супольнасць не толькі спрыяюць росту аўтарытэту касцёла, але і з’яўляюцца добрым прыкладам таго, як можна ставіцца да даручанай справы.
Парафіяне зычаць свайму пробашчу добрага здароўя, Божае дапамогі ў няпростай душпастырскай працы, плёну ва ўсіх справах у новым, 2014-м, годзе.
Парафіяне парафіі
Беззаганнага Зачацця НПМ,
г. Дзісна