Чаканне Божага Нараджэння

Чысцюткі вобраз паяднання,
Душа ўдзячная спатканню,
Якое цудам адбылося
З Табой, Збавіцель! Дзякуй лёсу,
Які з Табою паяднаў
І ў сэрцы Крыж адлюстраваў.
Хрыстос распяты прада мною,
Ён любіць нас любой парою,
Пакуты дорыць на збаўленне.
Удзячны ж будзем! Нараджэнне
Яго спаткаем з чыстым сэрцам,
Пакаемся, што ў паняверцы
Жылі, грашылі, бунтавалі,
Грахамі Бога зневажалі!
Хрыстус ціхуткі, як ягня.
Ён зноў пакутуе штодня,
З Крыжа заве нас да сябе,
Адных не кіне ў журбе!
Ён цуд любові дорыць нам,
Хоць да Крыжа прыбіты сам.
Святая Кроў Крыж акрапіла —
То наша злосць Хрыста прыбіла.
Вось зноў гляджу я на распяцце —
Абразік побач. Свята ў хаце.
Сам Бог куточак асвяціў,
У сэрца ласку сваю ўліў.
Чакаю з Дзеваю Марыяй
Твайго з’яўлення, Езу мілы!
Чакае свет, анёлы, неба.
Як згаладалы прагне хлеба,
Зямля сасмяглая дажджу,
Так прагнем мы Цябе. Хрысту
Рыхтуем любячыя сэрцы,
Ля алтара ялінкі, свечкі,
Ў касцёле кветкі для сустрэчы,
Каб прывітаць Хрыста з’яўленне,
Цуд Бога-Сына Нараджэнне,
Які святлом, як месяц ясны,
Асвеціць душы, храм і яслі,
Дзе ззяе Божы Сын, як зорка,
Што з Бэтлеемскага пагорка
Ідзе да ўсіх, каб кожны знаў,
Што час збаўлення нам настаў.
І зноў гляджу я на распяцце —
Святло і ў сэрцы, і у хаце,
Раство Хрыстова надыходзіць,
У грэшны свет Хрыстос прыходзіць.

Таццяна Трафімчык,
парафія святога Андрэя, г. Слонім.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней