№ 10 (223) 2013

Марыйны дзень з Папам

Андрэй Мікалаеў
«Маё Безаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам...»

З паэтычнай пошты
Марыя Дзюбак

Віншуем
Альфрэда Апанасевіч
Падзяка пастыру

Школа малітвы
Ірына жарнасек
Прашу Тваёй ласкі…

Святая сястра Фаўстына
З «Дзённіка»

Св. Максімільян Марыя Кольбэ
Даручэнне сябе Беззаганнай

Святар адказвае на пытанне
Ксёндз Андрэй Рылка
Паміж верай Касцёла і прыватным аб’яўленнем

Год веры
Айцец Раман Шульц ОР
Сredo: «Чакаю ўваскрашэння памерлых і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн».

Святыя памочнікі
Анзэльм Грун
Святы Францішак

Ірэна Задарожная
Рызыка і благаслаўленне

Галіна Калевіч
Ахвярнасць узнагароджваецца Божаю ласкаю

Зоя Несцяровіч
Запрашаем на юбілей парафіі

Моладзевы квартал
Людміла Бурлевіч
Радасць, якая лунала ў паветры...

Сведчанне
Дар’юш Астасевіч
Айцец ведае нашыя сэрцы

Год веры
Францішак Дубраўскі
Да ўзаемаразумення праз сведчанне веры

Апытанне

                                                                                                                                                                                                                                                                             

06.04.2013 | № 10 (223) 2013
Вось ужо 12 гадоў католікі Беларусі маюць магчымасць  удзельнічаць у святой Імшы, якая транслюецца кожную нядзелю ў прамым эфіры Беларускага радыё. Гэта вялікая Божая ласка для хворых людзей і тых, хто жыве далёка ад касцёла. Каб цэлебраваць св. Імшу па радыё, у мінскую архікатэдру прыязджаюць ксяндзы з розных парафій Беларусі і толькі ня­зменным застаецца той, хто тэхнічна дапамагае здзяйсняць гэтую святую справу: Аляксандр Міхайлавіч Хаменка, су­працоўнік Белтэлерадыёкампаніі, інжынер, начальнік участка перасовачных сродкаў. Наш карэспандэнт сустрэлася з Аляксандрам Міхайлавічам адразу пасля нядзельнай святой Імшы ў радыёкласе, пад які абсталявана адно з памяшканняў у мінскай архікатэдры. Ён быў вельмі здзіўлены і сказаў, што ніякай цікавасці для нашага часопіса не мае. І тым не менш нам удалося з ім паразмаўляць.
06.04.2013 | № 10 (223) 2013
Пахвалёны Езус Хрыстус! Добры дзень, паважаная рэдакцыя часопіса «Ave Maria». Да вас звяртаюцца вернікі мядзельскай парафіі, што на сінявокай Нарачы. 20 кастрычніка спаўняецца 30 гадоў з дня нараджэння нашага святара а. Юрыя Кулая OCD, таму мы просім вас павіншаваць яго з юбілеем, з часам росквіту мудрасці і выказаць вялікую пашану і ўдзячнасць за шчырую працу на Божай ніве, за духоўную апеку, за ўвагу да кожнага, хто шукае Божай падтрымкі. У нашай парафіі а. Юрый працуе крыху больш за чатыры гады, але з першых дзён яго працы мы ўбачылі чулага, шчырага і спагадлівага пастыра. Сваімі казаннямі і павучальнымі споведзямі ён можа аздаравіць нават самую хворую душу. Да прыходу а. Юрыя ў нашай парафіі была праблема з падрыхтоўкай дзяцей да Першай споведзі і святой Камуніі: адзін раз на тыдзень прыязджала катэхетка з суседняй парафіі. Цяпер а. Юрый рыхтуе дзяцей не толькі да Першай споведзі і святой Камуніі, але праводзіць катэхізацыю з дзецьмі, якія ўжо прыступілі да Першай Камуніі, а таксама з моладдзю і нават дарослымі, якіх рыхтуе да сакрамэнту канфірмацыі. Летнія вакацыі а. Юрый праводзіць з дзецьмі ў лагеры, арганізоўвае паездкі з моладдзю і дарослымі за мяжу. Дзякуючы яго старанням у касцёле заўсёды шмат духоўнай літаратуры. Ды хіба можна пералічыць усё, што робіць а. Юрый для парафіі!.. За ўсё гэта мы шчыра яму дзякуем. Жадаем а. Юрыю на яго святарскім шляху моцнай веры, спагадлівых людзей, цярплівасці, вялікай Божай ласкі і благаслаўлення нашага Пана. Няхай на жыццёвай дарозе нашага пастыра сустракаюцца толькі добрыя людзі, няхай усёмагутны Бог заўсёды клапоціцца пра яго здароўе, дапамагае ў святарскай працы, кіруе так, каб Яго пастырскае слова назаўсёды заставалася ў сэрцах людзей. Жадаем, каб а. Юрый шмат гадоў заставаўся працаваць менавіта ў нашай парафіі. Ад імя ўсіх парафіянаў касцёла Маці Божай Шкаплернай у г. Мядзел — Альфрэда Апанасевіч.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней