Дзякуем айцу Бэрнарду

Пахвалёны Езус Хрыстус!

Шаноўная рэдакцыя часопіса «Ave Mariа»!

Я з вялікім захапленнем чытаю ваш часопіс! Дзякуй вам за працу! А пішу я вам для таго, каб ад свайго імя і вернікаў нарачанскай парафіі падзякаваць пробашчу айцу Бэрнарду Радзіку OCD за ахвярнае служэнне ў нашай парафіі.

Айцец Бэрнард  прыехаў у нашую парафію дванаццаць гадоў таму. За гэты час Ён стаў для нас родным чалавекам, да якога заўсёды можна прыйсці, які выслухае, параіць,  дапаможа…

Айцец Бэрнард быў і застаецца для нас прыкладам веры, малітвы, пабожнасці. Ён вучыць, як трэба любіць Пана Бога і Панну Марыю, як трэба жыць, каб дасягнуць Божага Валадарства, як трэба любіць сваіх бліжніх і ўсіх, каго мы сустракаем на жыццёвым шляху.

Айцец Бэрнард заўсёды знаходзіў час для дзяцей, моладзі, людзей старэйшага ўзросту і для хворых, якія яго чакалі, каб ён удзяліў ім святыя сакрамэнты. Для ўсіх людзей у нашага святара хапае добрых слоў, усмешкі. Мы ўсе былі вельмі шчаслівыя ад таго, што ў нас такі пробашч!

Шмат добрых слоў можна напісаць пра нашага святара, але самае галоўнае, што ён стаў для нас добрым пастырам, і, як сказаў святы Ян Марыя Віянэй (адзін з любімых святых нашага айца): «Добры пастыр, пастыр паводле Божага сэрца, з’яўляецца найвялікшым скарбам, які можа ахвяраваць Пан Бог парафіі; ён з’яўляецца адным з найкаштоўнейшых дароў Божай міласэрнасці».

Цяпер айцец Бэрнард будзе працаваць у парафіі Брэста. Шчыра дзякуем нашаму айцу за яго ахвярную працу, малітву, мудрыя казанні і прысутнасць у нашым жыцці. Просім прабачэння за ўсё, чым маглі засмуціць яго сэрца.

Няхай Езус Хрыстус благаслаўляе айца Бэрнарда на дарозе святарства, а Маці Божая абараняе мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай. А мы абяцаем, што заўсёды будзем памятаць яго ў сваіх штодзённых малітвах!

Вольга Баўтрамовіч,
парафія св. апостала Андрэя ў в. Нарач.

Цэтлікі: Нам пішуць

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней