Пахвалёны Езус Хрыстус!
У верасні гэтага года сустрэў свой юбілей ксёндз Аляксандр Чайкоўскі. Шмат гадоў кс. Аляксандр працуе ў нашай парафіі і ўсе свае сілы накіроўвае на яе духоўнае адраджэнне. Яго высокаадукаванасць дапамагае ўзбагачаць і паглыбляць веру ўсіх парафіянаў, асабліва дзяцей і моладзі.
Сардэчна дзякуем кс. Аляксандру за новую святыню, дзе мы вылечваем нашыя душы і сэрцы. Новабудоўля патрабуе ведання не толькі будаўніцтва і архітэктуры, але прымушае быць і забеспячэнцам, і прарабам. Яна адбірае шмат часу, сілаў, энергіі, якія патрэбны святару ў штохвіліннай душпастырскай працы, але ў нашага святара гэта атрымліваецца. Дзякуем Вам, шаноўны ойча, за Вашы малітвы, сардэчнасць і разуменне.
Ад імя ўсіх вернікаў наваполацкай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса віншуем нашага пробашча і жадаем моцнага здароўя, вытрымкі на нялёгкай святарскай дарозе, шчодрых дароў Святога Духа, Божага благаслаўлення і апекі Божай Маці. Няхай добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас і спашле сваё святло на доўгія гады Вашага пастырскага служэння.
Часлава Тамашэўская і ўсе вернікі наваполацкай парафіі.
Вам падзяку складаем усе,
Што расцілі Вы веру з дзяцінства.
Сёння з намі яна ў Хрысце
На Божай ніве каласіцца.
Пачуй, Пане, малітвы й размовы,
Нашы просьбы прымі ў нябёсах
І пашлі ксяндзу Аляксандру здароўе
І шчаслівага доўгага лёсу!