Віншуем з юбілеем!
31.10.2014|№ 9 (234) 2014

22 жніўня пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе Лідскага дэканата кс. Рышард Пэрчак адзначыў сваё 55-годдзе.

Сардэчна віншуем нашага дарагога душпастыра з гэтым слаўным юбілеем і выказваем яму свае самыя шчырыя словы ўдзячнасці за яго ахвярную працу і добрае сэрца.

Вось ужо больш 17 гадоў ксёндз Рышард працуе ў нашай парафіі. Колькі ж за гэты час ён паспеў зрабіць! Дзякуючы яго вялікай працавітасці, гаспадарлівасці і дбайнасці быў адноўлены дах касцёла, адрэстаўравана і накрыта мураваная агароджа вакол святыні, адрамантаваны стары, напаўразбураны будынак плябаніі і таксама абнесены прыгожаю агароджаю, а самае галоўнае — удыхнута новая энергія ў жыццё ўсёй парафіі. А зусім нядаўна быў адрэстаўраваны старажытны белагрудскі арган, які слухала не адно пакаленне нашых продкаў...

А яшчэ ж, апрача ахвярнай працы ў нашай парафіі, кс. Рышард пабудаваў новы касцёл Пятра і Паўла ў пасёлку Дзітва пад Лідаю. Цяпер і там славіць Пана Бога маладая парафіяльная супольнасць, якая разам са сваім душпастырам мае асаблівае набажэнства да Божай Міласэрнасці і да Маці Божай Нястомнай Дапамогі...

Прыгожыя чалавечыя якасці нашага пробашча, яго сардэчнасць, адкрытасць, яго асаблівая любоў да самых маленькіх парафіянаў прыцягваюць у касцёл новых вернікаў і саграваюць нашыя сэрцы. І таму, віншуючы з юбілеем шаноўнага і дарагога ксяндза Рышарда, мы шчыра дзякуем яму за яго ахвярнае служэнне, за яго вялікую чалавечую дабрыню і жадаем, каб добры Бог адарыў яго моцным здароўем, каб памножыў яго энергію і даў усе патрэбныя ласкі для далейшага плённага святарскага шляху, а Маці Божая Белагрудская, Маці Міласэрнасці, заўсёды атуляла яго сваёю нястомнаю апекаю.

Удзячныя парафіяне.

Цэтлікі: Віншуем

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней