Дзякуем за святарскае служэнне!
31.10.2014|№ 9 (234) 2014

Ад імя ўсіх вернікаў ганцавіцкай парафіі касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі хочам шчыра павіншаваць былога пробашча Алега Шпеця з днём нараджэння, які ён святкуе 13 верасня. Жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сілаў для далейшага служэння, шчодрай Божай дапамогі і ажыццяўлення душпастырскіх планаў. 

Паважаны ксёндз Алег! Дзякуем Вам за святарскае служэнне Богу і людзям нашай парафіі. За сем гадоў Вашай працы на Ганцаўшчыне Вы шмат зрабілі для Касцёла, для парафіянаў, дзяцей і моладзі: праводзілі рэкалекцыі, катэхезы для дарослых, стварылі суполку сем’яў, арганізоўвалі пілігрымкі, паездкі за мяжу і многае іншае, чым заслужылі павагу і ўдзячнасць парафіянаў. 

Дзякуем Вам за духоўную апеку, клопат і ўвагу да кожнага верніка нашай парафіі, за навуку, шчырую малітву і цярплівасць, а таксама за тое, што Вы вучылі нас, каб мы з Божай дапамогай маглі ратаваць свае душы, быць добрымі, справядлівымі і міласэрнымі. 

Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі і ўзмацняе ў выкананні нялёгкага святарскага служэння, а святы заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам.

Жадаем, каб Вашыя мары здзяйсняліся і ўсмешка заўсёды ўпрыгожвала Ваш твар, а побач былі толькі добразычлівыя людзі.

Няхай Святы Дух атуляе сваім святлом кожны дзень Вашага святарскага служэння, Езус заўсёды будзе Вашым сябрам, а Ягоная Маці прытуляе Вас да свайго сэрца.

Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён, Анёл Ахоўнік дапамагае ў Вашай нялёгкай працы на Божай ніве, а Бог шчыра аддзячыць Вашым бацькам за выхаванне такога сына.

З любоўю і павагай — парафіяне г. Ганцавічы.

Цэтлікі: Нам пішуць

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней