Набажэнствы Вялікага посту. Крыжовы шлях

Асаблівымі набажэнствамі падчас Вялікага посту з’яўляюцца Крыжовы шлях і Песні жальбы.

Набажэнства Крыжовага шляху – гэта своеасаблівая медытацыя Мукі Хрыста, спалучаная з сімвалічным шляхам унутры святыні або на вуліцы. Гэты шлях вызначаюць 14 сумных падзеяў (калі Езус нёс крыж з месца асуджэння ад прэторыі Пілата да месца ўкрыжавання на Галгоце), якія называюць стацыямі.

Біблейскія тэксты не падаюць дакладна, крыжовага шляху, якім ішоў наш Збавіцель. Вядома толькі, што асуджаныя на ўкрыжаванне ішлі галоўнымі вуліцамі Ерузалема. З 14-ці стацый дзевяць (I, II, V, VIII, X-XIV) адлюстраваны ў Евангеллі. Іншыя стацыі (III, IV, VI, VII, IX) перададзены традыцыяй Касцёла або ўзяты з апокрыфаў (як, напрыклад, сустрэча з Веранікай).

Першы пісьмовы ўспамін аб правядзенні “балеснага шляху” знойдзены ў 1228 г., хоць вядома, што працэсіі, прысвечаныя муцы Хрыста, праводзіліся ўжо ў VIII ст. Але толькі ў канцы XVIII ст. канчаткова была ўстаноўлена колькасць стацый і іх чарговасць.

Варта таксама прыгадаць, што за ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху можна атрымаць поўны адпуст (1 раз у дзень), які ўвёў папа Павел VI.

Гэтае набажэнства павінна грунтавацца не на спачуванні Хрысту, а на гатоўнасці ўдзелу ў цярпеннях Збавіцеля дзеля дабра Яго Містычнага Цела, якім з’яўляецца Касцёл. Мэтаю Крыжовага шляху з’яўляецца ажыўленне веры і апостальства, фармаванне паставы хрысціянскага пакаяння, ахвярнасці і ўдзячнасці. Гэтае набажэнства – своеасаблівая рэвізія жыцця, пашыраны рахунах сумлення.

Няхай жа засяроджаны ўдзел у Крыжовым шляху дапаможа нам лепш падрыхтавацца да светлага свята Уваскрасення Хрыстовага.

Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста

Уступная малітва
О Езу, укрыжаваны мой Збаўца! Разважаючы пра Твае мукі, хачу перапрасіць Цябе за грахі, падзякаваць за вялікую любоў Тваю і выпрасіць ласку вытрываласці ў добрым.
Ахвярую Табе гэтыя малітвы і разважанні таксама за душы чыстцовыя; асабліва за душу N. (называецца імя).
Дапамажы мне, Езу мілы, у гэтай святой практыцы.

Стацыя 1
Езус асуджаны на смерць
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 15):
Тады Пілат, хочучы дагадзіць людзям, адпусціў ім Барабу, а Езуса пасля бічавання аддаў на ўкрыжаванне.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 2
Езус бярэ крыж
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 19, 17):
І, несучы для сябе крыж, Ён выйшаў на месца, якое называлася Месцам Чэрапа, што па-габрэйску — Галгота.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!

Стацыя 3
Езус падае першы раз
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 12, 24):
«Калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!

Стацыя 4
Езус сустракае сваю Маці
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Лукі (пар. Лк 2, 34-35):
І благаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі, і на знак, якому супраціўляцца будуць. І праз Тваю душу пройдзе меч».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 5
Сымон Кірынэец  дапамагае Езусу несці крыж
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 21):
І прымусілі нейкага прахожага Сымона Кірынэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля, несці Ягоны крыж.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 6
Вераніка выцірае твар Езуса
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Кнігі прарока Ісаі (пар. Іс 53, 2-3):
Не меў ён ні хараства, ні прыгажосці, каб мы паглядзелі на Яго, і не меў выгляду, каб прывабіць нас.
Зняважаны, адрынуты людзьмі, муж цярпення, ад якога адварочваюць  твар.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 7
Езус падае другі раз
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 14, 34-35):
І Езус сказаў ім: «Сумуе душа Мая аж да смерці».
І, адышоўшы крыху, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 8
Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Лукі (пар. Лк 23, 27-28):
Ішло за Ім вялікае мноства людзей і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім. А Езус жа, звярнуўся да іх і сказаў: «Дочкі ерузалемскія, не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 9
Езус падае трэці раз
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Мацвея (пар. Мц 11, 28-30):
«Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце супакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 10
З Езуса здзіраюць адзенне
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 24):
«Падзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя, каму што ўзяць».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 11
Укрыжаванне Езуса
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 25-26):
Была ж трэцяя гадзіна, калі ўкрыжавалі Яго.
І быў надпіс з віной Ягонай: «Кароль Юдэйскі». Разам з Ім укрыжавалі двух злачынцаў, аднаго
з правага, другога з левага боку ад Яго.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 12
Езус памірае на крыжы
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 33-39):
Калі надышла шостая гадзіна, цемра ахапіла ўсю зямлю аж да дзевятае гадзіны. Каля дзевятай гадзіны ўсклікнуў Езус моцным голасам: «Элі, Элі! лема сабахтані!» Што азначае: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?» Адзін жаўнер пабег, намачыў губку воцатам і, насадзіўшы яе на трысціну, паіў Яго. Езус жа, ускрыкнуўшы моцна, сканаў. Сотнік, які стаяў насупраць Яго, сказаў: «Сапраўды, Чалавек гэты быў Сынам Божым».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 13
Езуса здымаюць з крыжа
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 9, 25. 32-34. 38):
Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена.
І прыйшлі жаўнеры, падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён ужо мёртвы, адзін з жаўнераў прабіў дзідаю Ягоны бок, і адразу выцекла кроў і вада. Пасля гэтага Юзаф з Арыматэі папрасіў Пілата, каб дазволіў забраць цела Ягонае».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 14
Езуса кладуць у грабніцу
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Н.: Бо праз крыж і муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 45-47):
Пілат, даведаўшыся ад сотніка, аддаў задарма  цела Юзафу. Ён, купіўшы палатно і зняўшы цела, захінуў у палатно і паклаў у магілу, якая была высечана ў скале, і прываліў камень да ўваходу ў магілу. А Марыя Магдалена і Марыя Юзафа глядзелі, дзе Яго паклалі.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Перад алтаром:
Ты за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!

Няхай будзе пахвалёны Найсвяцейшы Сакрамэнт –
Праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.


Малітва на заканчэнне Крыжовага шляху

Езу Хрыстэ, наш Збаўца! На гэтым Крыжовым шляху спазналі мы Тваю бязмежную міласэрнасць і любоў да нас, грэшных. Ты сваёй мукай і смерцю на крыжы заплаціў Айцу Нябеснаму за нашыя правіны і заслужыў нам вечнае шчасце.

Прымі ж, Божа, у падзяку гэты шлях, які мы прайшлі разам з Табою. Дай, каб пачуццё, што ўзрушыла нас падчас гэтага шляху, трывала ў нашых душах і ў памяці ды сталася нам на збаўленне, а душам чыстцовым на палёгку.

Маці Божая, Валадарка свету, што мукі з Сынам дзяліла, маліся за нас грэшных і за душы памерлых, што прабываюць у чыстцы! Амэн.

Можна закончыць Крыжовы шлях малітвай за памерлых.



Малітоўнік «Ойча наш»
© Мінск, выдавецтва «Про Хрысто», 2009

 

 

На сайте sortmet.ru металл в розницу. Купить самые дешевые авиабилеты онлайн суперкасса. хна для тату - купить Косметика для тела в киеве Олимп треде подробности здесь.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней