Навэнна да Дзіцяткі Езуса
16.12.2013|Навэнны

Першы дзень – 16 снежня
О Дзіцятка Езус, вось я стаю каля Цябе, звяртаюся да Цябе, прысутнага ва ўсім. Вельмі чакаю Тваёй дапамогі. Глянь на мяне з любоўю і прыйдзі, няхай мяне захавае Твая Усемагутнасць.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Другі дзень – 17 снежня
О Езу, водбліск Айца, Тваё Аблічча выпраменьвае вечнае святло. Ушаноўваю Цябе і прызнаю, што Ты – Сын Бога жывога. Ахвярую Табе, Пане, усё маё жыццё. Ты для мяне ўсё, таму прашу, не дазволь мне ніколі аддаліцца ад Цябе.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Трэці дзень – 18 снежня
О Божае Дзіцятка Езус, Ты чыніш так, што я веру Табе бязмежна, углядаючыся ў Тваё Аблічча, якое ззяе ўсмешкаю чуласці. На Тваю любоў я ўскладаю ўсю сваю надзею. О Езу, глянь на мяне і на маіх блізкіх і адары нас сваёю ласкаю, а мы будзем на вякі праслаўляць Тваю бясконцую міласэрнасць.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Чацвёрты дзень – 19 снежня
О Езу, Тваю галаву ўпрыгожвае карона, і я прызнаю ў Табе майго Боскага Валадара. Не хачу больш прабываць у граху, паддавацца сваім дрэнным звычкам. Пануй у маім сэрцы, Езу, і валодай ім вечна.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Пяты дзень – 20 снежня
Углядаюся ў Цябе, о мой найдаражэйшы Збаўца, ахінуты пурпурнаю шатаю. Гэта – Твая Найсвяцейшая кроў. Тая самая, якую Ты праліў за мяне. Учыні, о Дзіцятка Езус, каб я заўсёды быў прасякнуты Тваёю Ахвяраю і не адмаўляўся ад цярпення з Табою і для Цябе.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Шосты дзень – 21 снежня
О Дзіцятка Езус, маё сэрца напаўняе спакой і радасць, калі я бачу Тваю ручку, якая падтрымлівае ўвесь свет. Клапоцячыся пра ўсе стварэнні, Ты і мяне таксама падтрымліваеш у кожную хвіліну жыцця. Бароніш мяне, як сваё ўласнае дабро. Дбай пра мяне, Езу, і прыйдзі мне на дапамогу ва ўсіх цяжкасцях.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Сёмы дзень – 22 снежня
У Тваім Сэрцы, о Дзіцятка Езус, ззяе Крыж – знак майго збаўлення. О Боскі Збаўца, я таксама нясу крыж, які мяне прыгнятае. Езу, Ты лепш ведаеш мае слабасці, таму прашу, дапамажы мне годна несці сваё ярмо. Езу, прашу Цябе, дапамажы мне.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Восьмы дзень – 23 снежня
О Езу, калі я бачу Тваё малое сэрца на крыжы, у душы маёй узнікае вобраз Тваёй бязмежнай чуласці да нас. Ты – сапраўдны Сябра, бо велікадушна ідзеш на смерць за тых, каго любіш. Дапамажы мне па-новаму прыняць і зразумець праўду аб Тваёй любові і навучы мяне годна адказваць на Твой дар.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

Дзевяты дзень – 24 снежня
О мой Маленькі Валадар, колькі ж благаславення сышло з Тваёй рукі на ўсіх, хто Цябе ўшаноўвае, і колькі ж ласкаў атрымалі тыя, хто з даверам аб іх прасіў.
Просім Цябе, Пане, благаслаўляй нас у штодзённым жыцці, падтрымлівай у нашай працы і дазволь нам праслаўляць Тваё святое імя навекі.
Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

 

Літанія да Дзіцяткі Езуса

Кірые элейсон,
         Хрыстэ элейсон, Кірые элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
         Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
         – змілуйся над намі.
Сыне, Збаўца свету, Божа,
         – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Сыне Бога жывога,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Сыне Панны Марыі,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, народжанае перад узыходам ранішняй зоркі,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Слова, якое сталася Целам,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, мудрасць свайго Айца,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Адзінародны Сыне свайго Айца,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, першародны Сыне сваёй Маці,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Вобраз свайго Айца,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Зачатак сваёй Маці,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Хвала сваёй Маці,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, роўны свайму Айцу,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, ва ўсім паслухмяны сваёй Маці,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, наш Божа,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, наш Браце,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, якое плакала ў калысцы,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, якога прагна чакалі мудрацы,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, якое рупілася пра хвалу свайго Айца,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, усемагутнае ў немачы,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, магутнае ў слабасці,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Скарбніца ўсялякіх ласкаў,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Крыніца чыстай любові,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, якое вярнула ласку зямлі,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Правадыр Анёлаў,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, з роду Патрыярхаў,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Слова Прарокаў,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, на якое спадзяваліся язычнікі,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, радасць пастыраў,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Святло мудрацоў,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Збаўленне дзяцей,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Чаканне справядлівых,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Настаўнік доктараў Касцёла,
         – змілуйся над намі.
Дзіцятка, Радасць усіх Святых.
         – змілуйся над намі.

Бэтлеемскае Дзіцятка Езус.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – змілуйся над намі.

Молімся.
Міласэрны Божа, народжаны Збаўца свету вярнуў нам дзяцінства Божае. Учыні, каб мы маглі ўдзельнічаць у Яго жыцці вечным. Які жыве і валадарыць на вякі вечныя. Амэн.


Ілюстрацыя: Mike Moyers, ascensionpress.com

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней