Парваная струна

Пятая Велікодная нядзеля — 6 мая 2012 г.
Чытанні: Дз 9, 26–31; Пс 22 (21), 26b–27. 28 і 30. 31–32; 1 Ян 3, 18–24
Евангелле паводле Яна 15, 1–8

Калісьці я чуў такую гісторыю: перад важным канцэртам у кантрабаса парвалася струна. Магчымасці яе замяніць ужо не было, і пачалося агульнае замяшанне. Толькі дырыжор захаваў прысутнасць духу. Ён у думках прагледзеў партытуру і спакойна сказаў кантрабасісту: «Нічога не здарылася, прашу Вас спакойна граць. У нашым канцэрце гэтая струна наогул не патрэбная».

Гэтая гісторыя сугучная з сённяшнім чытаннем з паслання святога апостала Яна: «Бо калі сэрца нашае асуджае нас, то Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё». Мы часта стаім перад Панам Богам як гэты кантрабасіст з пашкоджаным інструментам. Мы хочам сказаць: «Усё сапсавалася, я больш не магу граць». А Бог, як дырыжор, спакойна глядзіць на нас і кажа: «Нічога страшнага. Тое, што сапсавалася, не такое важнае. Ты можаш далей без перашкодаў граць Маю сімфонію». Бог абараняе нас ад асуджэння. Ён дае нам супакой і пачуццё бяспекі, каб мы маглі забыцца пра сябе і свае недахопы. Тады мы нарэшце здолеем заўважыць сваіх бліжніх і навучымся любіць іх учынкамі і праўдаю. Нашыя недахопы, як тая парваная струна, ніяк не могуць нам у гэтым перашкодзіць.

Сённяшняя Літургія Слова заклікае нас даверыцца Пану Богу, паверыць што Ён нас апраўдаў і даў нам здольнасць любіць і чыніць дабро. Нам, такім, якімі мы ёсць…


Айцец Крыштаф Коц’ян ОР

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней