І неабходнасць, і даніна традыцыі

2 кастрычніка ў пасёлку Бешанковічы Лепельскага дэканата (Віцебская дыяцэзія) адбылося ўрачыстае асвячэнне і ўмураванне вуглавога каменя касцёла святых Пятра і Паўла.  Будоўля святыні распачалася ў гарадку не так даўно,  на пачатку ліпеня 2011 года, таму цэлебраваная ардынарыем Уладзіславам Блінам святая Імша адбывалася ў гэты знамянальны дзень не ўнутры, а пры сценах будынка. Пасля малітвы вернікаў быў падпісаны акт аб заснаванні касцёла, які быў умураваны разам з асвечаным каменем у сцяну касцёла.

Новы касцёл у Бешанковічах — і неабходнасць, і даніна традыцыі, гісторыі. Першая каталіцкая святыня тут была пабудаваная ў XVII стагоддзі, а апошняя разбураная ў 1930-я гады, у часы ваяўнічага атэізму.

Парафіяльнае жыццё адрадзілася ў Бешанковічах на пачатку новага тысячагоддзя, з прыходам у парафію ксяндза Алега Будкевіча і сёстраў уршулянак. Менавіта тады была прыдбаная хата пад капліцу — так жыхары гарадка і навакольных вёсак, якія дагэтуль ездзілі маліцца ў Улу,  набылі хоць і часовы, але свой прытулак для набажэнстваў.  Сёння парафію і будоўлю касцёла ўзначальвае ксёндз Славамір Самковіч. І пробашч, і парафіяне спадзяюцца, што ў хуткім часе новы касцёл будзе канчаткова даведзены да ладу і іх захаваная праз гады выпрабаванняў вера набудзе новае дыханне.

Асвячэнне вуглавога каменя касцёла ў Бешанковічах — ужо далёка не прыкмета змены прыярытэтаў у стаўленні да рэлігіі, сёння яно хутчэй сведчанне незваротнасці нашага вяртання да веры продкаў.  


Францішак Дубраўскі

{gallery}200-03{/gallery}

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней